Вайна11

Украінскія дроны атакавалі расійскую вайсковую часць, якую абвінавачваюць ва ўдары па Сумах

16 красавіка на горад Шуя ў Іванаўскай вобласці была здзейснена атака беспілотнікаў. Мінабароны Расіі заявіла пра сем БПЛА самалётнага тыпу, збітых над горадам. Аднак па сацсетках разышлося некалькі відэазапісаў з Шуі, на якіх бачныя дроны, якія пікіруюць на цэль, а пасля чуваць магутныя выбухі.

Казарма пасля меркаванага трапляння дрона. Фота: Astra

Мяркуючы з паведамленняў мясцовых паблікаў, цэллю для атакі стала размяшчэнне 112-й ракетнай брыгады. Украінскае камандаванне абвінавачвае расійскіх вайскоўцаў з гэтай часці ва ўдары балістычнымі ракетамі «Іскандэр» па горадзе Сумы ў Вербную нядзелю 13 красавіка. Ахвярамі той атакі сталі, паводле афіцыйных даных, 35 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Больш за 125 чалавек, уключаючы 18 дзяцей, атрымалі раненні.

Як пішуць мясцовыя СМІ, на тэрыторыю вайсковага гарадка, размешчанага на поўдні Шуі, прыляцелі як мінімум тры БПЛА.

Падпісчыкі тэлеграм-канала «Иваново. Происшествия» паведамлялі пра траплянні ў казарму. Яшчэ адзін дрон упаў за некалькі сотняў метраў ад вайсковай часці.

Фота: Astra

Афіцыйных паведамленняў пра ўдар па размяшчэнні ракетнай брыгады не было.

«Паводле аператыўных звестак штаба, загінулых няма, двум лёгка пацярпелым аказаная меддапамога. Сістэма апавяшчэння адпрацавала штатна. Эвакуацыя не аб'яўлялася. Спецыялісты экстранных службаў займаюцца ліквідацыяй наступстваў», — даў справаздачу аператыўны штаб па выніках атакі на горад.

Ад горада Шуя да найбліжэйшага пункта ўкраінскай мяжы — каля 700 км па прамой.

Раней, 15 красавіка, Генштаб УСУ заявіў, што сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па іншай расійскай часці, якую Украіна таксама лічыць адказную за абстрэл Сумаў і гібель мірнага насельніцтва. Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што ў якасці адплаты ўдарылі па пункце пастаяннай дыслакацыі 448-й ракетнай брыгады расійскай арміі, размешчаным паблізу сяла Клюква ў Курскай вобласці.

Каментары1

  • Лёлік з-пад Лімасола
    16.04.2025
    а што здарылася? гэта ж мальчыкі в трусіках

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка5

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый9

Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа2

Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА

Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў7

Трамп заклікаў Пуціна спыніцца13

Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка2

«Норм ці стром працаваць у калгасе?» Беларускія аграрыі адказалі на няпростыя пытанні пра сваё жыццё

Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка5

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць