Грамадства11

Леснікам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё

Работнікі лясной гаспадаркі, якія працуюць у сельскай мясцовасці, могуць атрымаць магчымасць прыватызаваць арэнднае жыллё. З такой ініцыятывай выступіў кіраўнік Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, звярнуўшыся з такой просьбай да Аляксандра Лукашэнкі падчас ягонай працоўнай паездкі ў Аршанскі раён.

Кулік прапанаваў, каб даць супрацоўнікам лясгасаў, якія жывуць у арэндных кватэрах і дамах, размешчаных у аграгарадках і вёсках, права выкупу гэтага жылля пасля дзесяці гадоў бездакорнай працы. Лукашэнка падтрымаў гэтую ініцыятыву пры ўмове, што такія дамы будуць прадавацца «за тыя грошы, за якія пабудавалі».

Аналагічная магчымасць ужо існуе для работнікаў сельскай гаспадаркі. Пасля выдання адпаведнага ўказа Лукашэнкі такое ж права будзе распаўсюджана і на работнікаў лясной галіны.

Увогуле ж, выступаючы на сваёй пашпартнай радзіме ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна, Лукашэнка які ўжо раз за дзясяткі гадоў свайго кіравання зрабіў акцэнт на неабходнасці развіваць жыллё ў малых населеных пунктах.

Паводле яго слоў, будаваць трэба перш за ўсё там, дзе ёсць працоўныя месцы і запыт ад прадпрыемстваў. Туды, маўляў, людзі захочуць самі пераехаць.

«Наогул нам трэба сур'ёзна перабудавацца — і ў вобласці, ва ўсіх абласцях, і ў краіне — і будаваць толькі на замову жыллё. А людзі што хочуць, тое будуюць — за свой кошт. Мы перашкаджаць ім не павінны, тым больш у такіх пасёлках», — заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка запатрабаваў спыніць «бяздумную будоўлю» ў буйных гарадах і засяродзіцца на малых пасёлках:

«Як толькі абмяжуем будаўніцтва жылля ў Мінску і абласных цэнтрах — людзі прыедуць сюды».

Каментары1

  • Ёсік
    21.04.2025
    Гэтай песьне аб спыненьні будоўлі жыльля ў Мінску ўжо больш за дзесяць год. Сваім можна. А хто сказаў, што ім дазволяць прыватызаваць арэнднае жыльлё? Адзін спытаў, другі ляпнуў, і ўсё, лічыце загад падпісаны? Спачатку труну яму зробіце, а потым мо і прыватызацыю аформіце.

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць