
У Новай Зеландыі палеанталагі знайшлі парэшткі велізарнага старажытнага папугая, які жыў 19 мільёнаў гадоў таму і быў вышынёй амаль метр, піша bbc.com.
Вага і памер папугая сведчаць аб тым, што ён не мог лётаць і не быў драпежнікам у адрозненне ад іншых птушак тых часоў.
Птушка важыла 7 кг. Палеантолагі назвалі род папугая гераклам (Heracles inexpectatus), каб падкрэсліць яго памеры і моц.

Спачатку навукоўцы лічылі, што косткі птушкі належаць арлу альбо продка качкі. Яго парэшткі захоўваліся 11 гадоў ва ўніверсітэце Фландэрса ў Аўстраліі, і толькі ў пачатку гэтага года адзін з студэнтаў выпадкова натыкнуўся на іх у лабараторыі.
Новая Зеландыя лічыцца домам гіганцкіх вымерлых птушак. Калісьці тут жыла самая вялікая птушка новага часу - моа, вышыня якой складала 3,6 метра.
-
Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску
-
Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна
-
Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як
Каментары