Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»
Прысуд быў вынесены сёння ў Гомельскім СІЗА.

Сяргея Ціханоўскага прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яму прызначылі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) прысудзілі да 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча прысудзілі да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).
Мікалая Статкевіча прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і прызначылі 14 гадоў пазбаўлення з волі.
***
Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым пачаўся амаль паўгода таму, 24 чэрвеня 2021 года, і праходзіў у закрытым рэжыме. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не было вядома, як не было вядома і пра выстаўленыя артыкулы.
Прычым усе асуджаныя былі затрыманыя ў маі-чэрвені 2020 года, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.
«Рэжыму не ўдалося раздзяліць людзей». Ціханоўская ў каментары «Нашай Ніве» пра прысуд мужу
Дар’я Лосік пра прысуд мужу: «Я ні разу не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца»
«Мікалай паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца». Жонка Статкевіча пра прыгавор мужу
Што трэба ведаць пра «справу Ціханоўскага»
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары