У кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам, паведамілі чытачы «Нашай Нівы». Падрабязнасці пакуль што невядомыя.

Сёння быў першы дзень працы «Кнігаўкі», і туды ад ранку прыехалі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая. Яны чапляліся да ўласнікаў кнігарні за тое, што тыя прадаюць гістарычныя кнігі на беларускай мове.
Пытанне выклікала, напрыклад, кніга пра Радзівілаў.
Таксама Рыгор Азаронак раскрытыкаваў кнігу з фота, якое падалося яму «вельмі падобным да параду ветэранаў СС» (у рэальнасці на здымку было ўступленне літоўскага войска ў Вільні ў 1939-м).
А пасля абеду туды прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Чытайце таксама:
Лукашысты абрынуліся на кнігарню за тое, што яна прадае кнігі на беларускай мове
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары