Эканоміка

У Мінпрыроды расказалі, на колькі гадоў Беларусі хопіць запасаў нафты і калію

Па здабычы калію Беларусь дзеліць трэцяе месца ў свеце з Расіяй, а сваёй нафтай краіна забяспечвае сябе толькі на 10-12%. Гэтыя лічбы ў эфіры АНТ назваў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк. Ён таксама ацаніў, на які тэрмін хопіць разведаных запасаў беларускай нафты і калію.

Запасы калію ў Мінпрыроды ацэньваюць прыкладна на 100 гадоў здабычы цяперашнімі тэмпамі. Раней у ведамстве паведамілі, што запасы калійных соляў у Беларусі складаюць 7,3 мільярда тон.

Што тычыцца нафты, то яе запасы ў Беларусі сёння складаюць 45,2 мільёна тон. Пры наяўным аб'ёме здабычы гэтага павінна хапіць амаль на 50 гадоў.

У 2024 годзе, паводле звестак «Беларуснафты», аб'ём здабычы нафты ў краіне склаў каля 1,94 мільёна тон. Прырост разведаных запасаў нафты ўпершыню за 40 гадоў перавысіў гадавы ўзровень нафтаздабычы больш чым на 700 тысяч тон.

Каментары

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў11

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

«Жорсткасць пад выглядам дабрачыннасці». У Аўстраліі з верталёта расстралялі да 700 каал2

У мінскай кавярні працуе робат-афіцыянт ВІДЭА

Беларуса ў Нідэрландах асудзілі на 12 гадоў турмы за забойства

Пяскоў назваў умову, пры выкананні якой вайна імгненна завяршылася б1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць