Ежа1212

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Ëсць лайфхакі, як рабіць гэта хутка і проста. Адзін з іх — выкарыстаць клейкую стужку.

Фота: pixabay.com

Гэта можа гучаць як жарт, але такі лайфхак насамрэч працуе. Усё, што вам трэба — гэта варанае яйка і ўпаковачная стужка, піша onet.pl.

Ачысціць яйка такім чынам прасцей, чым здаецца. Проста прыклейце стужку на шкарлупіну, трохі прыцісніце яе і здыміце. Увесь працэс можна пабачыць на відэа ніжэй.

Ёсць і іншыя спосабы зрабіць чыстку яек больш лёгкай. Напрыклад, можна проста выкарыстоўваць менш свежыя яйкі, бо іх чысціць лягчэй. Гэта не значыць, што мы прапануем вам есці пратэрмінаваныя прадукты, проста дайце яйкам паляжаць пару дзён перад тым, як нешта з іх гатаваць.

У вельмі свежых яек абалонка шчыльна прылягае да яечнага бялку, таму калі мы адрываем шкарлупіну, мы таксама адрываем і часткі бялку. Чым старэйшае яйка, тым слабейшая яго абалонка і тым лягчэй пачысціць яйка. Рэч у тым, што і сама абалонка яйка складаецца з бялку, і найбольш мацнейшая яна ў кіслым асяроддзі, калі паказчык рН яйка нізкі. Калі яйка старэе, вуглякіслы газ з яго выпараецца, паказчык рН набліжаецца да шчолачнага, і абалонка яйка робіцца менш моцнай.

Загадка: колькі яек знясе гэтая курыца?

Вось чаму карысна есці яйкі ўкрутую

Рэцэпт на выхадныя. Незвычайныя яйкі па-шатландску — добры выбар і для вячэры, і для пікніка

Каментары12

  • Уладзімір
    12.10.2022
    Клей на гэтай стужцы ня смачны :)
  • Спам-фільтр
    12.10.2022
    Не зусім экалагічны варыянт.
  • хх
    12.10.2022
    аднагрупнік паказваў некалі як... трэба варанае яйка акуратна пацюкаць і пакачаць на стале, каб утварылася мелкая сетачка... і потым здымаецца шкарлупіна разам з плёнкай адным лапікам. то бок не па кавалачках, як звычайна.
    "фокус" мне спадабаўся, але мне не хапае цярпення)

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць