Грамадства55

«Змагарыдзэ — усё!» Лукашэнкаўскія прапагандысты ў грузінскіх падзеях выбралі свой бок

Пратэсты ў Грузіі звярнулі ўвагу СМІ ў розных краінах. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі пакуль што ніякіх публічных заяў наконт іх не рабілі, але стаўленне да гэтых падзей можна зразумець з рэакцый праўладных прапагандыстаў.

Афіцыйная БелТА перадрукоўвала навіны са спасылкай на расійскія інфармацыйныя агенцтвы. Асобна яна падкрэслівала праеўрапейскую арыентацыю мітынгоўцаў.

Прапагандыст Рыгор Азаронак 8 сакавіка ў 22:21 з вялікім задавальненнем паведаміў аб разгоне пратэстоўцаў. У гэтым ён знайшоў паралелі з пратэстамі ў Беларусі. «Змагарыдзэ — усё! Канцэрт каля грузінскага парламента на сёння скончаны. Гумовыя кулі і газ сваю справу зрабілі». І цынічна прагназуе, што «ўжо ў гэтыя хвіліны грузінскія пратэстуны пішуць у сацсетках гісторыі аб жорсткіх масавых згвалтаваннях і неправамерным выкарыстанні гумовых дубінак на нечыіх сраках».

Позна ўначы, ужо 9 сакавіка, на падзеі адрэагавала Ксенія Лебедзева. Яе сімпатыі таксама на баку партыі «Грузінская мара».

А ўжо сёння зранку на падзеі па камандзе адгукнуліся рэгіянальныя прапагандысты. Тэлеграм-канал «Гродненские сливы» размясціў фрагмент відэа, на якім пратэстоўцы спрабуюць разбіць лаўку, з каментарамі: «Па традыцыі, 5 тысячам захацелася свабоды, мяркуючы з усяго, ад шкла ў будынку ўрада і лавак у парку». Сітуацыю у краіне яны апісалі так: «Просяцца ў ЕС, эліты кормяцца з амерыканскай рукі, а зарабляюць на курортніках з Расіі. Жабрацкая краіна хоча выглядаць як Украіна».

У той час як асобныя прапагандысты проста кпілі з пратэстоўцаў, аналіз падзей зрабіў Аляксандр Шпакоўскі. Ужо пасля таго, як стала вядома пра разгон мітынгу, ён выказаў меркаванне, што за дзеяннямі ўладаў Грузіі стаіць Турцыя, а таксама алігарх Іванішвілі, які «імкнецца стаць паўнавартасным гаспадаром краіны». Шпакоўскі хваліць дзеянні грузінскага кіраўніцтва па «забеспячэнні рэальнага суверэнітэту». 

На думку Шпакоўскага, «дзеянні ўлады па збаўленні ад каланіяльнай залежнасці не маглі не прывесці да сацыяльнага выбуху» у краіне, «дзе доўгі час гаспадарыў Захад».

9 сакавіка зранку на навіны з Грузіі адгукнуўся расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў, які доўгі час жыў у Беларусі і спецыялізаваўся на беларускай тэме. Ён лічыць, што закон аб замежных агентах, з-за якога і пачаліся пратэсты, толькі нагода. На самой справе стаіць задача не проста змены ўлады шляхам Майдану, а вяртанне Грузіі ў рэчышча палітыкі НАТА ў адносінах да Расіі. Ён называе і замоўцаў: Вашынгтон і Кіеў, якія, маўляў, зацікаўленыя ў адкрыцці «другога фронту» супраць Расіі і поўнай ізаляцыі ад Расіі Арменіі.

У самых розных пытаннях, у тым ліку міжнароднай палітыкі, лукашэнкаўская прапаганда ў апошнія гады ідзе ў рэчышчы ўстановак расійскай.

Каментары5

  • :
    09.03.2023
    Ничего, скоро наступление ВСУ их удивит.
  • Григоришвили Азаридзе
    09.03.2023
    Григорий Азаренок избран деканом факультета изящной лукашенковской словесности.
  • Железный Дровосек
    09.03.2023
    До чего ж кондовые колхозники,до чего ж тормоза! Уже отозвали закон,это теперь русские подстилки—все!

Цяпер чытаюць

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам15

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Мальта прадавала свае пашпарты расіянам, якія знаходзяцца пад санкцыямі3

З паліц крамаў знік папулярны тварог ад «Савушкавага»2

Чалы: Хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты — няма бульбы, няхай ядуць грэйпфруты і бананы6

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?8

Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам15

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць