Грамадства55

У суд выклікалі людзей, што паручыліся за журналістак Tut.by, якія з'ехалі за мяжу

10 красавіка Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд спраў супрацоўніц партала Tut.by Алены Талкачовай і Вольгі Лойка. Справы тычацца асабістага паручальніцтва для вызвалення журналістак з-пад варты. Так як яны пакінулі Беларусь і былі абвешчаны ў міжнародны вышук, падпісанты хадайніцтваў мусяць кампенсаваць дзяржаве суму абгаворанага закладу, піша БАЖ.

Інфармацыя аб пасяджэннях з’явілася на сайце Вярхоўнага Суда. З яе вынікае, што цягам 10 красавіка ў Мінскі гарсуд на розны час выклікаюць тых, хто ў свой час паручыўся за журналістак ліквідаванага партала Tut.by, калі яны яшчэ знаходзіліся за кратамі.

Так, сярод паручальнікаў Алены Талкачовай фігуруюць дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, а таксама палітолаг, экс-кіраўнік Рады па міжнародных адносінах ініцыятывы «Мінскі дыялог» Яўген Прэйгерман.

За Вольгу Лойка персанальна хадайнічаў старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

У судовым дакуменце канкрэтна не ўказваецца, на падставе якога артыкула выклікаюцца паручальнікі, фігуруе толькі расплывістая фармулёўка «іншыя матэрыялы».

Аднак з папярэдняй практыкі вынікае, што ў працэсе папярэдніх дамоўленасцяў абгаворваецца канкрэтная сума, якую ў выпадку форс-мажору «апякун» мусіць выплаціць за свайго падабароннага. Як правіла, гаворка пра істотную суму грошай.

З улікам таго, што Вольга Лойка і Алена Талкачова пакінулі Беларусь насуперак падпіскам аб нявыездзе, за гэта цяпер мусяць панесці фінансавую адказнасць іх паручальнікі.

Нагадаем, сёлета 9 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся закрыты працэс над шэрагам супрацоўнікаў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ». Аднак замест аб’яўленых пяці фігурантаў 180-томнай справы на лаўку падсудных здолелі пасадзіць толькі двух.

Побач з генеральнай дырэктаркай Людмілай Чэкінай і галоўнай рэдактаркай Марынай Золатавай, паводле абвінавачання, мусілі быць галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка, рэдактарка аддзела нерухомасці Алена Талкачова і юрыдычная кансультантка Кацярына Ткачэнка. Іх вызвалілі летась пад паручыцельствы з абавязкам з’явіцца ў суд, але тыя не сталі выпрабоўваць лёс і з’ехалі з Беларусі, як толькі была названа дата судовага працэсу.

Пазней з’явілася інфармацыя, што фігуранткі, якія з'ехалі, абвешчаны ў міжнародны вышук. Адметна, што прозвішча Кацярыны Ткачэнка і яе паручальнікаў у графіку пасяджэнняў Мінгарсуда ні на 10 красавіка, ні на больш познія даты не фігуруе. 

Сукупна тутбаеўцаў вінавацілі па цэлым шэрагу «злачынстваў»: нясплата падаткаў, распальванне варожасці, шкода нацбяспецы і г. д. Акрамя таго, Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Талкачова трапілі ў спіс Камітэта дзяржбяспекі як асобы, «датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці».

У выніку справы Алены Талкачовай, Вольгі Лойка і Кацярыны Ткачэнка вылучылі ў асобную «спецвытворчасць»; выглядае, што іх будуць судзіць завочна, як ужо гэта мела месца з іншымі апанентамі рэжыму.

Што да Людмілы Чэкінай і Марыны Золатавай, дык 17 сакавіка суддзя Валянціна Зянкевіч пакарала журналістак 12 гадамі зняволення кожную з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. 

Абаронцы асуджаных неадкладна падалі скаргі на неабгрунтавана жорсткі прысуд і чакаюць прызначэння даты разгляду апеляцый у Вярхоўным Судзе.

Усіх фігурантаў справы Tut.by праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі. 

Каментары5

  • семен
    10.04.2023
    какой смысл подавать  апелляцию в верховный суд, с таким же успехом можно написать письмо  господу богу и результат будет тотже.
  • Канец гісторыі
    10.04.2023
    Уцякайце, а то засудзяць, гэтае пекла тут на доўга, няварта губляць жыцце.
  • Ружа
    10.04.2023
    Жэээсць… Радая за журналіст, што з’ехалі (гэта адназначна добра!), толькі думаю цяпер, што гэтым паручальнікам рабіць… Яны ж з добрых пачуццяў падтрымалі дзяўчат… Можа, які фонд дапаможа ці яны самы з’едуць… Але куды? Заблытана і сумна!

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі11

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў12

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

«Жорсткасць пад выглядам дабрачыннасці». У Аўстраліі з верталёта расстралялі да 700 каал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць