Здароўе2121

Сярэдні памер палавога члена за апошнія дзесяцігоддзі рэзка вырас. Вось чаму гэта можа быць кепскі знак

Даследаванні мужчын з усяго свету дэманструюць, што сярэдняя даўжыня пеніса ў стане эрэкцыі за апошнія 30 гадоў вырасла на 24%.

Пеніс Пенис Penis
Ілюстрацыйнае фота. Getty Images

Вучоныя з ЗША правялі даследаванне, падчас якога паспрабавалі высветліць, як змена даўжыні палавога члена ўплываюць на мужчынскую рэпрадуктыўную сістэму. З вынікамі яны пазнаёмілі на старонках часопіса The World's Journal of Menʼs Health.

Група навукоўцаў пад кіраўніцтвам доктара медыцыны, уролага з Медыцынскай школы Стэнфардскага ўніверсітэта Майкла Айзэнберга (Michael Eisenberg) правяла метааналіз звестак 75 даследаванняў, якія былі праведзеныя ў перыяд з 1942 па 2021 год і дзе ўтрымліваліся звесткі аб даўжыні палавога члена ў 55 761 мужчыны.

Па словах Айзэнберга, якога цытуе выданне USA Today, да пачатку даследавання вучоныя меркавалі, што выявяць змяншэнне даўжыні гэтага органа ў мужчын. Але вынікі іх уразілі. За апошнія 29 гадоў сярэдняя даўжыня палавога члена ў стане эрэкцыі павялічылася на 24% (з 12,2 да 15,2 см). І гэтая тэндэнцыя назіралася ва ўсім свеце.

Парадокс у тым, што паралельна з ростам памеру мужчынскага органа назіраецца падзенне колькасці сперматазоідаў у семі і ўзроўню тэстастэрону ў мужчын.

Айзэнберг адзначае, што такія істотныя змены ў даўжыні пеніса за адносна кароткі перыяд часу выклікаюць заклапочанасць:

«Калі мы назіраем такія хуткія змены, гэта значыць, што з нашым целам адбываецца нешта істотнае. Неабходна вызначыць прычыну гэтага».

Па словах вучонага, павелічэнне памеру пеніса можа быць яшчэ адным індыкатарам таго, што негатыўныя змены ў навакольным асяроддзі, а таксама рост маларухомага ладу жыцця выклікаюць змены ў рэпрадукцыйнай функцыі.

На гарманальную сістэму можа ўплываць шэраг фактараў. Сярод іх уздзеянне хімічных рэчываў, напрыклад, пестыцыдаў ці сродкаў гігіены. Яны парушаюць работу эндакрыннай сістэмы. І такіх рэчываў шмат як у навакольным асяроддзі, так і ў нашым рацыёне.

Хімічнае ўздзеянне таксама лічыцца прычынай больш ранняга палавога выспявання хлопчыкаў і дзяўчатак. Але гэтая гіпотэза патрабуе больш доказаў.

Чытайце яшчэ:

Апублікаваная карта памераў пеніса па краінах

Інтэнсіўнасць выкарыстання мабільніка ўплывае на якасць спермы — навукоўцы

Чаму пеніс мае форму грыба? Навукоўцы знайшлі прычыну

Цяпер афіцыйна: мужчыны з комплексам малога пеніса часцей выбіраюць спартыўныя аўтамабілі

Інсектыцыды зніжаюць колькасць спермы ў мужчын?

Каментары21

  • Жвір
    02.01.2024
    Ды ўсё нармальна, не дурыце галавы.
  • Свабодны чалавек
    02.01.2024
    Навошта вы напісалі пра пестыцыды??? Гайдукевіч заўтра жа ўсё скупіць!
  • Кажан
    02.01.2024
    Langua penis Vita brevis - гэта казалі яшчэ старажытныя Рымляне.

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

«Жорсткасць пад выглядам дабрачыннасці». У Аўстраліі з верталёта расстралялі да 700 каал2

У мінскай кавярні працуе робат-афіцыянт ВІДЭА

Беларуса ў Нідэрландах асудзілі на 12 гадоў турмы за забойства

Пяскоў назваў умову, пры выкананні якой вайна імгненна завяршылася б1

Былую жонку палітвязня, якая спявае песні Ганны Сялук, ушанавалі на «Песні года»4

Экспертка падзялілася лайфхакам, як атрымаць шэнген хутчэй і на больш працяглы тэрмін2

«Мы не губляем надзеі, хоць мы і не наіўныя». Радаслаў Сікорскі пра перспектывы свабоднай Беларусі1

Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім23

Польская пракуратура не дае згоды на разгалошванне інфармацыі па справе Мельнікавай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць