Свет44

Зяленскі пасля звадкі з Трампам стэлефанаваўся з прэзідэнтам Францыі і генсакам НАТА

Пра тэлефонныя размовы Зяленскага з Эмануэлем Макронам і Маркам Рутэ паведамляе Financial Times са спасылкай на чалавека, які суправаджае прэзідэнта Украіны ў Вашынгтоне.

Уладзімір Зяленскі пакідае Белы дом пасля няўдалых перамоў. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Па словах суразмоўцы FT, абедзве размовы адбыліся пасля таго, як украінскую дэлегацыю папрасілі пакінуць Белы дом без падпісання пагаднення па прыродных рэсурсах.

У Елісейскім палацы пацвердзілі, што размова адбылася. Аднак падрабязнасці дыялогу Зяленскага з Макронам і Рутэ пакуль не раскрываюцца.

Раней Эмануэль Макрон падтрымаў Зяленскага пасля правальных перамоў з Трампам у Белым доме:

«Ёсць агрэсар, якім з'яўляецца Расія, і народ, які падвергнуўся агрэсіі, якім з'яўляецца Украіна. Мы павінны паважаць тых, хто з самага пачатку змагаўся за сваіх дзяцей, за бяспеку і абарону Еўропы».

Каментары4

  • Рэальнасьць
    01.03.2025
    Klon, ты пуцінскі папугай. Зяленскі, Украіна й прыстойныя людзі хочуць міру, але ня коштам свабоды й падпарадкаваньня расейскаму рабству ці амэрыканскаму рабаўніцтву.
  • Ліцьвін
    01.03.2025
    Жыве Беларусь! Слава Украіне! Еўропа "uber alles"

    Усе толькі на перадзе.
  • паміж двух агней
    01.03.2025
    >расейскаму рабству ці амэрыканскаму рабаўніцтву.

    як дакладна сказалі )

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі12

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў12

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

«Жорсткасць пад выглядам дабрачыннасці». У Аўстраліі з верталёта расстралялі да 700 каал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый2

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць