«Мне сказалі, што яны зрабілі памылку». Трамп пракаментаваў удар па Сумах, але Расію не згадаў
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, каментуючы ўдар па Сумах, заявіў, што яму сказалі, што «зроблена памылка». У выніку ўчорашняга ўдару Расіі загінулі 34 чалавекі.

«Я думаю, гэта было жахліва. І мне сказалі, што яны зрабілі памылку. Але я думаю, што гэта жахліва», — сказаў ён журналістам.
На просьбу растлумачыць, што ён меў на ўвазе, калі казаў, што Расія зрабіла «памылку», Трамп адказаў: «Я лічу, што гэта было — глядзіце, вы спытайце ў іх». Аднак, пра каго менавіта ён казаў, Трамп не ўдакладніў, піша CNN.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары