Здароўе1111

Свечкі як кантрацэпцыя — пяць пытанняў і адказаў

Сёння спецыяльныя мабільныя дадаткі вельмі дапамагаюць жанчынам вылічваць той самы важны дзень цыкла — дзень авуляцыі. Адны вылічваюць яго, каб як хутчэй зацяжарыць, іншыя — наадварот, каб толькі не зацяжарыць. Праўда, дакладна спрагназаваць яго наўрад ці магчыма. Тым больш, калі цыклы «скачуць». Таму трэба быць гатовым да таго, што кожная інтымная сувязь у сярэдзіне менструальнага цыкла можа з вялікай верагоднасцю стаць пачаткам новага жыцця.

Сёння найбольш эфектыўнымі сродкамі кантрацэпцыі лічацца прэзерватывы і гарманальныя прэпараты. Але прэзерватыў можа парвацца, а таблетку можна забыць выпіць. Найчасцей праз гэты страх перад уласнай забыўлівасцю жанчыны і адмаўляюцца ад гарманальнай кантрацэпцыі, абіраючы альтэрнатыўныя варыянты.

«Свечкі маюць сваю нішу. Найперш імі карыстаюцца жанчыны, якія баяцца гарманальных прэпаратаў, бо свечкі — хутчэй антысептычны прэпарат. Ён змяняе асяроддзе, у ім сперматазоід ужо не можа так актыўна рухацца. Праз зніжэнне актыўнасці зніжаецца і імавернасць пранікнення ў матку. Адпаведна — і імавернасць апладнення, — тлумачыць загадчыца аддзялення гінекалогіі медыцынскага цэнтра «Ладэ» Марыя Вараб’ёва.

— Мясцовыя свечкі рэкамендуюць выкарыстоўваць у перыяд авуляцыі толькі адначасова з прэзерватывам. Чаму, здавалася б, такое смешнае спалучэнне? Таму што калі прэзерватыў парвецца, то, магчыма, якраз наяўнасць супрацьзачатачнага сперміцыднага сродку зможа папярэдзіць цяжарнасць».

Як правільна карыстацца свечкамі?

Ёсць некалькі важных нюансаў, ад якіх наўпрост залежыць эфектыўнасць свечак.

Па-першае, трэба памятаць, што па сваёй структуры яны з’яўляюцца кіслотамі. Паколькі абсалютная большасць сродкаў гігіены — мыла, гелі — гэта шчолач, то яны будуць нейтралізаваць дзейнае рэчыва свечак і ў разы зніжаць яго эфектыўнасць.

Што гэта значыць? Што перад тым, як уводзіць сперміцыдную свечку, у якасці гігіенічнай працэдуры лепш абмежавацца проста мыццём цёплай вадой.

Па-другое, сродак трэба ўвесці прыкладна за 5-10 хвілін да палавога кантакту. Гэты час патрэбны на тое, каб прэпарат раўнамерна размеркаваўся ў похве.

Па-трэцяе, не варта адразу пасля інтымнай блізкасці праводзіць гігіенічныя працэдуры з мылам. Прэпарат захоўвае сваю актыўнасць на працягу трох-чатырох гадзін, і паспешнае вымыццё яго — не лепшае рашэнне, бо сродак можа яшчэ не паспець ліквідаваць усе сперматазоіды.

І самае галоўнае: адна свечка разлічаная на адзін палавы акт. Перад паўторнай блізкасцю абавязкова трэба ўвесці другую свечку.

Ці могуць свечкі абараніць ад бактэрый і вірусаў?

Часткова могуць. Гэта яшчэ адна з прычын, чаму жанчыны спыняюцца на гэтым спосабе кантрацэпцыі. Дакладны пералік вірусаў, ад якіх засцерагае кантрацэптыў, будзе ўтрымлівацца ў інструкцыі кожнага канкрэтнага сродку. Але як адзначаюць дактары, ад сур’ёзных хвароб як ганарэя ці сіфіліс свечкі, на жаль, не абароняць.

Ці могуць свечкі замяніць натуральную змазку?

Так, сапраўды. Калі натуральнай змазкі выдзяляецца недастаткова, ці нават зусім не выдзяляецца, то блізкасць можа прынесці шмат непрыемных адчуванняў. Сперміцыдныя свечкі здольныя дапамагчы вырашыць гэтую праблему. Што праўда, эфект лубрыканта ў розных свечак праяўляецца па-рознаму: у адных у большай ступені, у іншых — у меншай.

Дарэчы, менавіта праз гэтую ўласцівасць свечкі таксама абіраюць жанчыны ў перыяд, калі згасае рэпрадуктыўная функцыя і з’яўляецца сухасць і дыскамфорт у інтымнай зоне.

Ці можна выкарыстоўваць падчас кармлення?

Можна, на здароўі дзіцяці гэта ніяк не адаб’ецца.

Гарманальныя таблеткі могуць пранікаць у грудное малако, і ў гэтым ёсць пэўная небяспека. Гэта можа стаць прычынай гарманальнага збою, парушэння росту і развіцця. Паколькі ў немаўляці амаль усе сістэмы органаў і тканак дынамічна развіваюцца, то любое знешняе ўмяшанне можа негатыўна адгукнуцца. 

Рэчыва сперміцыдных свечак не пранікае ў грудное малако, адпаведна, такой небяспекі яны не ўяўляюць.

Ці варта карыстацца свечкамі пастаянна?

Парам, у якіх блізкасць рэгулярная, дактары раяць звярнуць увагу на іншыя кантрацэптывы.

Сперміцыдныя свечкі больш пасуюць для нерэгулярных кантактаў, перыядаў кармлення, пераходаў з аднаго кантрацэптыва на іншы, перыменапаўзальнага перыяду і дадатковай абароны ў перыяд авуляцыі.

УНП 102377403Прадстаўніцтва Сумеснага украінска-іспанскага прадпрыемства ў форме таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сперко Украіна» (Украіна) у Рэспубліцы Беларусь.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не губляем надзеі, хоць мы і не наіўныя». Радаслаў Сікорскі пра перспектывы свабоднай Беларусі1

Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім22

Польская пракуратура не дае згоды на разгалошванне інфармацыі па справе Мельнікавай

Прапагандыст з Мазыра пад выглядам апытання мясцовых жыхароў апублікаваў «меркаванні» фэйкавых персанажаў з партрэтамі з інтэрнэту

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон грамадзяніна Сенегала

Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся6

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць