У «тэрарыстычны спіс» дадалі Паўла Белавуса, Дзмітрыя Семчанку і Яна Рудзіка
Цяпер у ім 1068 чалавек.

Паўлу Белавусу далі 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Скрыншот відэа
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дзевяці чалавек.
Сярод іх Раман Янкоўскі, журналіст «прэзідэнцкага пула» Дзмітрый Семчанка, юрыстка Наталля Лашч, заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус, блогер Ян Рудзік, а таксама Андрэй Сініцкі, Кірыл Мацюта, Вячаслаў Янюк, Міхаіл Мякека.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1068 чалавек, з іх 317 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1075 пазіцый, аднак 7 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары