Усяго патроху

Вучоныя знайшлі «магістраль дыназаўраў» узростам 166 мільёнаў гадоў

Пяць дыназаўраў прайшлі па адным і тым жа месцы ў сучаснай Англіі.

Dinosaur highway шаша дыназаўраў трасса динозавров
«Шаша дыназаўраў». Скрын відэа: InsideEdition / YouTube

Як піша The Washington Post, мінулым летам рабочы кар’ера ў графстве Оксфардшыр заўважыў на зямлі незвычайныя няроўнасці, якія навукоўцы пасля ідэнтыфікавалі як сляды дыназаўраў. Гэты кар’ер ужо быў вядомы палеантолагам: у 1997 годзе тут знайшлі каля 40 слядоў, сярод якіх быў след мегалазаўра — першага дыназаўра, апісанага навукоўцамі ў 1824 годзе.

Цяпер у адным месцы выяўлена каля 200 новых слядоў, пакінутых як мінімум пяццю дыназаўрамі. Гэтае ўнікальнае месца навукоўцы назвалі «магістраллю дыназаўраў».

Эксперты з Оксфардскага і Бірмінгемскага ўніверсітэтаў лічаць, што чатыры серыі шырокіх слядоў належаць цэтыязаўрам (Cetiosaurus) — гіганцкім траваедным дыназаўрам даўжынёй да 18 метраў. Яны мелі шыю прыкладна такой жа даўжыні, як тулава, а іх хвост складаўся прыкладна з 40 пазванкоў.

Пяты набор слядоў, паводле ацэнак, пакінуў мегалазаўр (Megalosaurus) — драпежнік даўжынёй каля 9 метраў, які хадзіў на магутных задніх лапах і пакідаў характэрныя трохпальцавыя сляды з вострымі кіпцюрамі.

Самая доўгая з дарожак цягнецца бесперапынна амаль на 150 метраў, а найбольш глыбокі адбітак уціснуты ў грунт на 50 сантыметраў. У адным месцы сляды драпежніка і траваеднага дыназаўра перасякаюцца, што выклікае цікавасць да магчымых узаемадзеянняў паміж імі.

Dinosaur highway шаша дыназаўраў трасса динозавров
Вучоныя даследуюць сляды дыназаўраў. Скрын відэа: InsideEdition / YouTube

Чатыры з пяці дыназаўраў рухаліся ў адным кірунку — на поўнач. Гэта супадае з большасцю іншых слядоў, знойдзеных паблізу. Невядома, ці мелі яны адну мэту, але даследчыкі мяркуюць, што цэтыязаўры маглі ісці групай, паколькі гэты від часта вандраваў статкамі.

Нельга дакладна сказаць, ці былі сляды пакінутыя адначасова, але іх добрая захаванасць сведчыць, што паміж імі прайшлі не больш за некалькі тыдняў ці месяцаў.

Дзякуючы аналізу мікраскапічных рэшткаў у пародзе, вучоныя змаглі датаваць сляды сярэднім юрскім перыядам, каля 166 мільёнаў гадоў таму. У той час, калі глабальны клімат быў цяплейшы, а ўзровень мора вышэйшы, гэты раён сучаснай Англіі быў у значнай ступені пагружаны ў ваду, а дробныя лагуны былі падзеленыя глеістымі водмелямі.

Сляды захаваліся дзякуючы аптымальным умовам: мяккі глей дазволіў сфарміраваць выразныя контуры, але не быў настолькі вільготным, каб сляды размываліся. Пасля яны былі схаваныя пластамі свежых адкладаў, якія захавалі іх для будучых пакаленняў.

Даследчыкі выкарыстоўвалі дроны і сучасныя метады фатаграфіі, каб стварыць 3D-мадэль мясцовасці, што дазволіла ўдакладніць рух дыназаўраў і асаблівасці іх жыцця.

Аналіз паказаў, што дыназаўры рухаліся павольна, прыкладна з хуткасцю сучаснага чалавека — каля 5 кіламетраў у гадзіну. Напрыклад, сляды мегалазаўра даўжынёй 65 сантыметраў размешчаныя на адлегласці 2,7 м адзін ад аднаго, што адпавядае хутчэй прагулцы, чым бегу.

Палеантолагі надаюць вялікае значэнне слядам, таму што ў многіх адносінах яны дапамагаюць атрымаць больш ведаў, чым могуць даць выкапні костак жывёл. Па словах даследчыкаў, гэта падобна да машыны часу, бо дазваляе зірнуць на тое, як два віды ўзаемадзейнічалі з навакольным асяроддзем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Усе навіны →
Усе навіны

Экспертка падзялілася лайфхакам, як атрымаць шэнген хутчэй і на больш працяглы тэрмін2

«Мы не губляем надзеі, хоць мы і не наіўныя». Радаслаў Сікорскі пра перспектывы свабоднай Беларусі1

Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім22

Польская пракуратура не дае згоды на разгалошванне інфармацыі па справе Мельнікавай

Прапагандыст з Мазыра пад выглядам апытання мясцовых жыхароў апублікаваў «меркаванні» фэйкавых персанажаў з партрэтамі з інтэрнэту

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон грамадзяніна Сенегала

Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся6

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць