Грамадства77

Чырвоны касцёл у Мінску хутка пачнуць рамантаваць

На наступным тыдні пачнуць вывозіць маёмасць.

Будаўнікі хутка пачнуць рамонт касцёла святых Сымона і Алены. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў дырэктар прадпрыемства «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан.

«Комплекс рамонтна-аднаўленчых работ патрэбны для таго, каб забяспечыць захаванасць будынка як помніка архітэктуры і бяспеку яго функцыянавання. Яны ўключаюць у сябе замену і рамонт унутраных і вонкавых інжынерных сетак і аднаўленчыя аздобныя працы. Была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, якая прайшла адпаведную дзяржаўную экспертызу», — пракаментаваў Кохан.

На перыяд рамонту неабходна вызваліць унутраныя памяшканні касцёла.

«Гэта неабходна для таго, каб забяспечыць захаванасць рухомай маёмасці і не затрымліваць працу будаўнікоў, — удакладніў Кохан. — Дамоўленасць аб вызваленні памяшканняў з пробашчам парафіі дасягнутая. Абмеркаванне гэтага пытання адбылося і на ўзроўні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь, паразуменне ёсць».

Вывозіць маёмасць пачнуць на наступным тыдні. Затым у будынку Чырвонага касцёла пачнуцца рамонтна-аднаўленчыя работы.

Касцёл закрыты пасля таго, у ноч на 26 верасня 2022 года там адбыўся невялікі пажар. У кастрычніку 2022-га ўлады забралі касцёл у вернікаў. У 2024-м звольніўся ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, які шмат гадоў быў пробашчам храма.

Каментары7

  • Беспрацоуны бедарус з ЕЗ
    16.03.2025
    Навошта ён увогульле патрэбны? У чым яго сэнс? На яго месцы магла быць якая-небудзь лякарня, якая рэальна дапамагала людзям!
  • Ёрк
    16.03.2025
    Беспрацоуны бедарус з ЕЗ, у гісторыі нашага краю ўжо быў перыяд, калі ў касцёлах і цэрквах адкрывалі піянерскія лагеры, лякарні, склады і нават фермы.
  • Беспрацоуны бедарус з ЕЗ
    16.03.2025
    Ёрк, Для дзяцей лягер - гэта дрэнна ци лякарня? Не лепш на рахунак нейкаму дзеду марозу грошы адпрауляць будзем, ён жа вылячыць нас и дзяцей нашых даглядзиць.

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць6

У Беларусь завезлі машыны расійскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць