Прызначаны новы апостальскі нунцый у Беларусі. Ён албанакаталік, пасля Венесуэлы
Замест харвата Антэ Ёзіча ім стаў італьянец Ігнацыа Чэфалія, піша catholic.by. Ён належыць да албана-італьянскай царквы візантыйскага абраду, а перад Мінскам служыў у Венесуэле.

Ігнацыа Чэфалія нарадзіўся ў 1975 годзе на востраве Сіцылія, належыць да мясцовай італа-албанскай каталіцкай Царквы візантыйскага абраду.
Першай пляцоўкай Чэфалія стала нунцыятура ў Эквадоры (2006-2010 гг.), служыў сакратаром нунцыятуры для Камбоджы, Лаоса, М’янмы і Тайланда (2010-2013 гг.), часовым павераным і намеснікам пастаяннага назіральніка Святога Пасаду пра Радзе Еўропы ў Страсбургу. У 2020-2024 гадах служыў у Венесуэле.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары
Адразу падумаў пра "албанапрэзідэнта" (Пуцін, па паходжанню генаў).