Фота з Вайсковых могілак, дзе паказваецца, як на іх прыходзіць вясна, апублікаваў аўтар тэлеграм-канала «Минск и минчанин».

Вайсковыя могілкі ў цэнтры Мінска — адзін з найзначнейшых беларускіх некропаляў. У першай палове XX стагоддзя, аж да 1960-х гадоў, пахаванне тут было найбольш прэстыжным, таму вечны спачын на Вайсковых знайшлі найбольш значныя беларускія дзеячы, якія паміралі ў той час.
Тут знаходзяцца магілы беларускіх класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Кузьмы Чорнага, пісьменнікаў і паэтаў Паўлюка Труса, Міхася Клімковіча, Валянціна Таўлая і Эдуарда Самуйлёнка, паэта і мовазнаўца Алеся Гурло, палітычнага дзеяча і навукоўца Усевалада Ігнатоўскага, акадэміка Мікалая Бліядухі, кампазітара Нестара Сакалоўскага і многіх іншых.






Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары