У Расіі склалі кніжны рэйтынг 2024 года. У яго ўвайшлі 50 самых папулярных выданняў за гэты перыяд. Сярод іх 48% займаюць мастацкія творы, 46% — нон-фікшн і 6% — дзіцячая літаратура.

Рэйтынг складалі знакавыя сэрвісы і сеткі ў кніжным свеце: Расійскі кніжны саюз, «Чытай-горад — Букваед», Ozon, «ЛітРэс», MyBook, піша Tochka.by.
У катэгорыю папулярных трапілі «Мой театр. Кніга 1» Мікалая Цыскарыдзэ, «Захапляльная ведзьма. Кніга першая» Ганны Джэйн, «Дом, у якім…» Марыям Петрасян, «Атамныя звычкі. Як набыць добрыя звычкі і пазбавіцца ад дрэнных» Джэймса Кліра.
У топ-10 увайшлі «Тваё сэрца будзе разбітае» Ганны Джэйн, «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава, «Сказаць жыццю «Так!»: псіхолаг у канцлагеры» Віктара Франкла, «Блаславенне нябожыцеляў. Том 6» Мосян Тунсю і «Жалезнае полымя» Рэбекі Ярас.
Бэстсэлер года
Лідарам у рэйтынгу стала кніга «Да сябе пяшчотна» беларускай аўтаркі Вольгі Прымачэнкі. Гэта першае выданне пісьменніцы, якое выйшла ў 2020 годзе. У кнізе Прымачэнка распавядае чытачам, як любіць сябе, прымаць свае пачуцці, расстаўляць прыярытэты і ўкараняць у жыццё практыку пяшчоты да сябе.
У 2022 годзе бэстсэлер узначаліў рэйтынг самых папулярных электронных выданняў Расіі. Аўдыяверсія гэтай кнігі таксама стала самай праслухоўванай у 2022 годзе паводле сэрвісу «Яндекс Музыка». «Да сябе пяшчотна» — папулярная і сярод беларускіх чытачоў, паводле дадзеных буйнага кніжнага рытэйлера краіны.
Кнігі Прымачэнкі выйдуць па-беларуску
У лістападзе 2024 года Вольга Прымачэнка пачала пошук перакладчыкаў для кніг «Да сябе пяшчотна» і «З табой я дома». Аўтарка захацела выдаць іх на беларускай мове.
Ужо ў лютым 2025 года пісьменніца паведаміла, што работа над перакладамі завершана, і беларускія версіі адправіліся на вёрстку. Прымачэнка прызнавалася, што для яе такі праект хутчэй іміджавы, чым камерцыйны. Але, паводле слоў аўтаркі, яе вельмі сагравае думка, што ідэя будзе рэалізаваная.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары