Моды

Як рэжым у Паўночнай Карэі дыктуе стандарты прыгажосці

Нара Кан — 22-гадовая дзяўчына, якая збегла з Паўночнай Карэі ў 2015 годзе. Цяпер яна жыве ў Сеуле, сталіцы дэмакратычнай — і багатай — Паўднёвай Карэі.

Фота CNN

Нара Кан любіць яркі макіяж і чырвоную памаду. Дома ў Паўночнай Карэі яна гэтага рабіць не магла. «Чырвоная памада забароненая ў паўночнакарэйскім грамадстве, бо яркая касметыка — гэта буржуазна», — кажа Нара Кан.

Рэжым у Паўночнай Карэі дыктуе, што трэба насіць і як заплятаць валасы. У родным горадзе Нары Кан дазвалялася выкарыстоўваць толькі памаду лёгка ружовага адцення, але ні ў якім разе не зырка-чырвоную. Доўгія валасы належала або завязваць у хвосцік, або заплятаць у касу, піша CNN.

На вуліцах сустракаецца «Гючалдэ» — паўночнакарэйская паліцыя моды, якая сочыць за выглядам людзей. Дзяўчатам нельга насіць аздабленні, фарбаваць валасы ці проста распускаць іх. «Кожны раз, калі я выходзіла на вуліцу з макіяжам, пажылыя людзі казалі, што я нягодніца, якую зачапіла зараза капіталізму», — расказвае Нара Кан.

За адзенне, якое лічыцца «заходнім», напрыклад, міні-спадніцы, кашулі з надпісамі на ангельскай мове або вузкія джынсы, у Паўночнай Карэі можна атрымаць штраф ці іншае пакаранне — межы свабоды розныя ў розных рэгіёнах.

Нара Кан кажа, што моладзь Паўночнай Карэі, тым не менш, сочыць за модай. «Гэта не так складана, калі ведаць, дзе шукаць», — кажа дзяўчына.

Чорныя рынкі вымушана ўзніклі падчас голаду ў 1990-х, да таго іх не існавала. На такіх рынках прадаецца ўсё: ад садавіны да адзення і хатніх тавараў. Гэтыя рынкі таксама з’яўляюцца крыніцай нелегальнай прадукцыі, якая трапляе праз кантрабанду. Такім чынам замежны кантэнт, у тым ліку фільмы і музычныя кліпы, якія капіруюць на USB-носьбіты ў Кітаі або Паўднёвай Карэі, кантрабандай трапляе на чорныя рынкі Паўночнай Карэі. Яшчэ адзін з метадаў перадачы інфармацыі, які выкарыстоўваюць у тым ліку праваабарончыя арганізацыі, — бутэлькі з прэсай, якія адпраўляюць праз мора ў Паўночную Карэю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць