Грамадства5858

Лявончыку закідаюць, што яго цесць працуе на Лукашэнку. Лявончык: Мы не камунікуем шмат гадоў

У сацсетках абмяркоўваюць укід, звязаны з сузаснавальнікам ініцыятывы By_help Аляксеем Лявончыкам. У віну яму ставяць тое, што яго цесць працуе ў Кіраўніцтве спраў Лукашэнкі.

Аляксей Лявончык. Фота: фэйсбук Лявончыка

Тэлеграм-канал «Аб'яднаны штаб супраціву» апублікаваў звесткі з базаў інфармацыі, паводле якіх цесць Лявончыка Сяргей Баклагін працаваў у Радзе бяспекі — намеснікам начальніка аддзела Дзяржаўнага сакратарыята. А апошнія гады быў у Кіраўніцтве спраў Лукашэнкі, там ён начальнік упраўлення дакументацыйнага забеспячэння і кантролю выканання даручэнняў.

Пры гэтым Баклагін — не родны бацька жонкі Лявончыка, а айчым.

Інфармацыю хутка падхапілі Дзмітрый Балкунец, Сяргей Бульба і іншыя.

Аляксей Лявончык расказаў «Нашай Ніве», што з цесцем не камунікуе гадоў восем.

«Акурат праз розніцу ў пазіцыях, — патлумачыў ён. — Мы ў прынцыпе мала камунікавалі. А потым праз пару год яно само сышло на нішто. Мы не былі ў кантакце як мінімум года з 2015-га».

«Аб'яднаны штаб супраціву» (АШС) заявіў пра сябе ў жніўні 2022 года. На меркаванне «Байпола», за тэлеграм-каналам АШС стаіць Андрэй Абозаў, які цяпер жыве ў Эстоніі. Раней «Нашай Ніве» паведамляла гэтую ж інфармацыю яшчэ адна крыніца.

Андрэй Абозаў некалі быў актывістам супольнасці беларусаў «Трэці шлях» і адным са стваральнікаў «Мультклуба», групы, якая рабіла сатырычныя мультфільмы пра Лукашэнку. У 2005-м на яго завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі, але Андрэй здолеў выехаць з Беларусі. У 2007-м ён ехаў на цягніку з Украіны ў Эстонію праз Расію і быў затрыманы. Пры заступніцтве свайго знаёмага, палітолага Андрэя Суздальцава, усё ж даехаў да Эстоніі. З таго часу жыве там.

Каментары58

  • Цікава
    26.12.2023
    Першым гэты ўкід зрабіў менавіта Сяргей Бульба на канале ТВ6 Беларусь. Бульба сказаў, што ў яго ёсць нейкі знаёмы ў вярхушцы лукашэнкаўскай улады, з якім ён рэгулярна стасуецца. Хто ён?
  • Шмат пытанняў
    26.12.2023
    Хто такія Аб'яднаны штаб супраціву» (АШС), чаму яны пішуць на рускай мове, чаму іх цытуе выпускнік МГІМО Цапкала і сталы ўдзельнік перадач Скабеевай Балкунец і чаму іх цытуе і робіць заказныя пасты і відэа і так званы "незалежны блогер" Віталь Кандраценка, які сябруе з Аленай Васільевай, якая вядзе канал Менавіта онлайн, на якім яна раздзьмувае хейт паміж украінцамі і беларусамі і літоўцамі і беларусамі, раздзьмуваючы на пустым месцы тэму "ліцьвінізма" з расейскім прапагандыстам Айдэрам Муждабаевым і літоўскім кдбшнікам Імантасам Мелянасам?
    Што іх усіх звязвае?
  • Сувязі
    26.12.2023
    Суздальцаў - знаёмы Абозава (ОШС), Цапкала (МГІМО) і Балкунец цесна знаёмыя з Суздальцавым. Суздальцаў гэта Вышэйшая школа эканомікі (намеснік дэкана ВШЭ), Балкунец скончыў аспірантуру ВШЭ.
    Бульба з імі ў якіх кантактах?

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць