Грамадства1212

Ігар Тур: Надпісы «1941-1945, можам паўтарыць!» сведчаць аб прыдуркаватасці таго, хто іх піша

Прапагандыст АНТ абрынуўся з крытыкай на аматараў падобных лозунгаў.

«Гадоў пяць таму і раней у інтэрнэце пасля Дня Перамогі часцей за ўсё разгараліся дыскусіі вакол або лозунгаў у вуснай форме, або надпісаў дзесьці на платах або аўтамабілях, маўляў, «41-45 — можам паўтарыць!»

Адны гэта пісалі і ганарыліся тым, што так робяць, іншыя іх неміласэрна крытыкавалі, маўляў, ідыёты вы, якое паўтарыць, успомніце ветэранаў, якія якраз і прайшлі 41-45 — яны ніколі не скажуць «можам паўтарыць!», яны заўсёды ціхенька паўтараюць «абы не было вайны».

У такіх тэмах у сацсетках заўсёды былі жорсткія спрэчкі ў каментарах паміж, на мой погляд, балаболамі і адэкватнымі людзьмі, таму што вось гэтыя надпісы «можам паўтарыць!» на мой погляд, сведчаць аб прыдуркаватасці таго, хто піша.

А вось назіранне: калі пачалася Спецыяльная ваенная аперацыя на Украіне, пераўтвораная затым дэ-факта ў вайну…

Праблема знікла сама сабой, і які год на Дзень Перамогі мы ў асноўным пазбаўленыя ад такой вось публічнай дэманстрацыі прыдуркаватасці асобных індывідаў.

Вайна — гэта страшна. Адны гэта памяталі і памятаюць, іншыя памяталі, але забывалі… Сучаснасць усіх прымусіла ўспомніць — або даведацца, калі гаворка пра маладое пакаленне.

Ва ўсіх ёсць магчымасць паглядзець хоць бы кадры з фронту, якія і на 3% не адлюстроўваюць усіх жахаў гэтай вайны — і неяк ні ў каго не ўзнікае жадання ўзяць і паўтарыць асабіста, праўда?

Вайна ў кнігах і кінафільмах гераізаваная і рамантызаваная. Вайна рэальная — гэта страх, смерць, кроў, смерць, жах, смерць, безнадзейнасць, смерць, трывога, смерць, надзея — і зноў смерць.

Любы дрэнны мір лепш вайны — спытаеце гэта ў каго заўгодна, хто на вайне быў», — напісаў Тур.

Каментары12

  • .
    13.05.2024
    Няўжо хоць нешта да іх даходзіць?

  • Paliašuk
    14.05.2024
    Paradox, не хоча. Бо між радкоў у тура чытаецца "хочаш міра - шануй дыктатуру, якая мір "гарантуе". Езуіцкі прапагандысцкі наратыў, зашыты ў пацыфісцкую абгортку. Нібыта не было танкаў на Кіеў, ракет па Чарнігаве ды Жытоміры, вагнероў у Асіповічах, пагроз прабіць калідор у Калінінград і вучэнняў са "спецбаепрыпасам".
    P.s. Карацей, пайшоў ты на ..., ігарок. Вайна ўжо тут, і ты з табе падобнымі пачварамі тры з паловай гады льяце ваду на яе млын. Праз вас забіваюць у тым ліку беларусаў. Праз вас згараюць зажыва немаўляты ў матчыных абдымках. Каб вы самыя так "змаглі паўтарыць" - згарэлі к чортавай мацеры!
  • Мх
    14.05.2024
    Тур БЧБесны змагар! Вольга, фас!

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць