Літаратура22

«Марсіянін» выйшаў па-беларуску адразу ў трох варыянтах

Бестселер Эндзі Ўіра «Марсіянін» з’явіўся адразу ў трох фарматах — папяровым, электронным і аўдыя. Так-так, той самы, паводле якога быў зняты фільм з Мэтам Дэйманам, што разляцеўся на мільёны мемаў, піша «Будзьма».

Пераклад і выданне кнігі сталіся магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, выдавецтва «Gutenberg Publisher» і аўдыявыдавецтва Audiobooks.by. А таксама дзякуючы фінансавай падтрымцы беларусаў і беларусак ЗША — Мікіты, Юрыя, Марыянны, Каці і Сяргея.

Перакладчык кнігі пажадаў застацца пакуль ананімным, але падзяліўся ўражаннямі:

«Хтосьці скажа, што «Марсіянін» — ня самая неабходная сёння кніга па-беларуску і ёсць процьма іншых праграмных і больш сур’ёзных твораў, якія спярша хацелася б мець у перакладзе, але, на маю думку, якраз такой літаратуры — сучаснай, прыгодніцкай, папулярнай, даступнай і цікавай шырокаму колу чытачоў — нам і бракуе. Ня буду хаваць, як перакладчык я атрымаў сапраўднае задавальненне, працуючы над гэтым тэкстам, і, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, мне самому да апошняй старонкі было цікава. Таму спадзяюся, што і чытачы атрымаюць не меншае задавальненне ад гэтай неймавернай і кранальнай гісторыі, якая дае нам надзею і прыклад веры ў чалавека і чалавецтва»

А вось, што кажа прадзюсар праекта, кіраўнік аўдыявыдавецтва Audiobooks.by Мікіта Белаглазаў:

«Па-першае, усіх віншую з выданнем яшчэ адной кнігі па-беларуску. Лёгкай, цікавай фантастыкі. Выданнем гэтай кнігі мы, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, плануем пачаць серыю перакладаў розных амерыканскіх бэстсэлераў на беларускую. Па кнізе на год-два. І, спадзяюся, натхнім і іншыя дыяспары і арганізацыі»».

Дзе знайсці кнігу (выдавецтвы звяртаюць увагу, што ўсе фарматы кнігі ў продажы — у платным доступе)

Папяровая

Для жыхароў ЗША.

Электронная.

Аўдыя.

Каментары2

  • P6619
    21.09.2024
    Вы малойцы, выдатная справа!
  • Чытач
    21.09.2024
    Выдатная кніга, але ўжо чытаў год 7 таму. Здаецца, па-ангельску.

Цяпер чытаюць

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім22

Польская пракуратура не дае згоды на разгалошванне інфармацыі па справе Мельнікавай

Прапагандыст з Мазыра пад выглядам апытання мясцовых жыхароў апублікаваў «меркаванні» фэйкавых персанажаў з партрэтамі з інтэрнэту

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон грамадзяніна Сенегала

Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся6

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць