Мова2525

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага

«Як любы элітарны прадукт беларуская мова мае сваю дастаткова абмежаваную і вузкую мэтавую аўдыторыю».

Tatiana Solodovnikova Таццяна Саладоўнікава Татьяна Солодовникова
Таццяна Саладоўнікава. Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube

Беларуская мова стала тэмай новага выпуску ток-шоу «Да!Но…» на СТБ. Адна з гасцей — загадчыца кафедры міжнароднай журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук Таццяна Саладоўнікава — выказала арыгінальны погляд на сітуацыю з беларускай мовай у нашай краіне.

«Сёння, на жаль (можа быць, на шчасце), але беларуская мова — гэта элітарны прадукт перадусім. Для моладзі гэта паказчык інтэлектуальнасці, інтэлігентнасці. Але як любы элітарны прадукт яна мае сваю дастаткова абмежаваную і вузкую мэтавую аўдыторыю. Гэта, на жаль (ці на шчасце), трэба прызнаць», — заўважыла Саладоўнікава.

Яна задаецца пытаннем: ці гатовае наша грамадства, якое збольшага размаўляе па-руску, прыняць элітарнасць беларускай мовы?

На погляд Саладоўнікаваў, сёння беларуская мова шмат у чым «некалькі спекулятыўная тэма»:

«Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, каб вылучыцца, паказаць сваю выключнасць. Другі момант — гэта вядзенне сацыяльных сетак, блогаў. Калі няма чаго сказаць іншага арыгінальнага, прапанаваць арыгінальны кантэнт, блогеры многія пераходзяць на беларускую мову. Каб звярнуць увагу. І не заўсёды гэта, на жаль, папулярызацыя мовы».

Яе словы абурылі некаторых у студыі.

Цікава, што дагэтуль прафесар журфака БДУ Віктар Іўчанкаў расказваў у ток-шоу, што на працягу чатырох апошніх гадоў цікавасць да беларускай мовы расце. Праўда, прычыну агучыў па-свойму.

«Гэта звязана, відаць, з той сістэмнай працай, якая праводзіцца ў нашай краіне», — сказаў Іўчанкаў.

Каментары25

  • Граматыка
    31.10.2024
    «Сёння, на жаль (можа быць, на шчасце), але беларуская мова — гэта элітарны прадукт перад усім". Выпраўце - перадусім
  • Итог многолетней карьеры
    31.10.2024
    Татьяна Солодовникова написала столько научных работ, получила научную степень доцента. И всё для чего? Для того, чтобы нести с экрана телевизора такую чушь! В стиле Лукашенко.

    Цитата Лукашенко: "Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут ничего делать, кроме как разговаривать на нём, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык — бедный язык. В мире существует только два великих языка — русский и английский"
  • Сымон
    31.10.2024
    Раней лукашысты маргіналізавалі беларускую мову праз яе "сялянскасць". Але таркан загадаў адраджаць вёску, таму за грэблівыя пасажы ў гэты бок магчыма атрымаць па шапцы.
    Саладоўнікава, як дасведчаная ідыёлагіня, выдатна адчувае носам генеральную лінію, а таму проста скаціліся да ганебнага ураўнання беларускамоўнасці з няздольнасцю да "арыгінальнасці".

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць