Грамадства1212

Тур заявіў, што марш у Варшаве з дрона здымалі лукашэнкаўцы. Аказалася, яны падманулі польскага аператара

Вядучы АНТ Ігар Тур у праграме, прысвечанай акцыям беларускай дыяспары за мяжой, паказаў відэа з дрона ў Варшаве і заявіў, што ролік знялі яго аднадумцы. Як высветліла «Еўрарадыё», ён схлусіў.

Ігар Тур заявіў, што прапагандысты «самі здымалі» марш беларускай дыяспары ў Варшаве 26 студзеня з квадракоптара. Відэа акцыі з вышыні птушынага палёту разляцелася па многіх пабліках і СМІ.

У пацверджанне сваіх слоў Тур паказаў фатаграфіі пульта кіравання дронам з тымі самымі кадрамі.

«Ведаючы почырк сваіх медыйных апанентаў, яны будуць даказваць, што мы скралі зыходнікі. Гэта ганебна, вядома, для збеглых. Але хай бы яны падумалі крыху ў іншым кірунку. Можа, мы не скралі, а самі яго і знялі, і вам ласкава далі, згуляўшы вамі ў патрэбны нам бок», — заявіў Тур.

Як аказалася, прапагандыст сказаў няпраўду. Каб атрымаць запісы, лукашэнкаўцы падманулі польскага аператара.

Скрыншот відэа АНТ

Відэа здымаў польскі аператар Рафал Ганоўскі. Ён расказаў, што перад маршам з ім звязаліся ад імя адной з арганізацый, якая нібыта працуе са Святланай Ціханоўскай.

Ужо пазней, калі ён здымаў марш, Ганоўскага спыталі, ці знаходзіцца ён на месцы — у адказ ён адправіў фота пульта ад коптара. Гэтыя здымкі пасля і паказалі на АНТ.

«Відэа апублікавала Ціханоўская, і яно шырока разышлося. Думаю, гэта не тое, чаго прапагандысты хацелі. Я здымаў матэрыял ад усёй душы, і атрымалася прыгожа», — распавёў Ганоўскі.

26 студзеня беларусы прайшлі маршам па цэнтры Варшавы ў знак пратэсту супраць чарговага перапрызначэння Лукашэнкі. Па вуліцах польскай сталіцы пранеслі 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг.

Каментары12

  • Гарамбуш
    28.01.2025
    Потом будут жаловаться, что люди вступают в харугвы
  • Дуртур
    28.01.2025
    А чаго вы яшчэ чакалі ад служкаў сіняпалай банды? У іх усё трывае на хлусні. Калі дзень не схлусіў - значыць лукашыст ужо не жывы.
  • Галя з Камароу́кі
    28.01.2025
    Нешта ніяк не зразумею, на чыім баку гэты мелкі лукашыст гуляе? Ен выклянчыу́ фота у́ дронавода, каб паказаць ябацькам, колькі людзей супраць падшклоу́скага? Учора нейкі лукашысцкі слядак паперкамі трос, цяпер вось гэты. Як цяпер прыдсідацэлю цырка справаздачыцца аб лічбах яу́кі і колькасці прагаласавау́шых за у́зурпатара?

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць