Здароўе33

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення

Кітайскія даследчыкі ўпершыню выявілі і апісалі новы гармон, які аказвае непасрэдны ўплыў на апетыт і метабалізм. Ён атрымаў назву «рапцін».

Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Вучоныя з Кітая правялі даследаванне на 262 пацыентах, з якіх 127 мелі афіцыйны дыягназ «атлусценне», і выявілі новы гармон рапцін (RCN2), узровень якога звязаны з працягласцю сну і вагой цела, паведамляе навуковы часопіс Nature. 

«Дэфіцыт сну звязаны з атлусценнем, але механізмы гэтай сувязі дагэтуль заставаліся незразумелымі. Мы выявілі бялковы гармон, які выпрацоўваецца гіпаталамусам падчас сну ў людзей і мышэй, што спрыяе зніжэнню апетыту і запаволенню выхаду ежы са страўніка», — пішуць аўтары даследавання.

Навукоўцы паказалі, што рапцін, які падпарадкоўваецца цыркадным рытмам (біялагічным працэсам, звязаным са зменай дня і ночы), падае сігнал насычэння ў страўнік і зніжае інтэнсіўнасць спажывання ежы. Недахоп сну прыводзіць да зніжэння ўзроўню рапціну, што парушае кантроль над апетытам. У людзей з атлусценнем узровень гэтага гармону значна ніжэйшы, чым у стройных.

Даследчыкі таксама выявілі, што RCN2 прысутнічае ў людзей з атлусценнем, якія хварэюць на сіндром «начнога абжорства». Аднак даследаванне паказала, што ў людзей, якія праходзілі лячэнне ад бяссоння, узровень рапціну павялічваўся, а іх метабалізм паляпшаўся. Гэта дадаткова пацвярджае гіпотэзу пра тое, што гармон можа стаць асновай для распрацоўкі новых метадаў барацьбы з атлусценнем і распрацоўкі лекаў, якія будуць імітаваць дзеянне рапціну.

Каментары3

  • А
    31.01.2025
    цi я стройны у гэтым строi?
  • дуся
    01.02.2025
    Яшчэ адна кітайская лухта. Такія малекулы тканіны поліпептыднага характару дауно вядомы. Практычна кожны поліпептыд або пептыд, які ўтвараецца пры гідролізе бялкоў, мае тую ці іншую біялагічную актыўнасць. Дзясяткі такіх тканінавых "гармонау" выяўляюцца штогод, якія не з'яўляюцца гармонамі ў афіцыйным сэнсе. Кітай гэта робiць толькі для таго, каб пахваліцца мауляу мо мы i тут першыя.
    Вельмі нагадвае СССР. Там, дзе ўсё ў свеце было ўпершыню адкрыта альбо ў Маскові, альбо ў ссср. Ганьба.
  • Британский ученый
    01.02.2025
    дуся, Так и остальное все давно известно. Но можно же лохам еще лет 50 втюхивать партию из учебников прошлого века. Я уже молчу про 100500 сиропов "от кашля", с одной и той же основой, из того же прошлого века, чтобы не выздоравливали за час, а за неделю.

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць