Літаратура

Стартаваў прыём заявак на чарговую прэмію Гедройця

Арганізатары літаратурнай арэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, абвяшчаюць старт новага — чатырнаццатага — сезону і пачатак збору заявак на ўдзел, паведамляе bellit.info.

Хто можа намінаваць?

Аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

Што новага?

З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2024 годf. Звяртаем вашую ўвагу, што кнігі ў такім фармаце таксама мусяць адпавядаць патрабаванням удзелу ў прэміі. Сярод іншага гэта наяўнасць нумару ISBN. Калі аўдыякнігі маюць папяровыя выданні, што выходзілі да года намінацыі, то бок не з’яўляюцца новымі кнігамі, яны не прымаюцца да ўдзелу ў прэміі.

Калі падаваць заяўкі?

Старт збору заявак — 26 лютага

Апошні дзень прыёму заявак — 19 сакавіка (да 23:59 беларускага часу).

Як паўдзельнічаць?

Для ўдзелу трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку тэхнічных перашкод электронную версію вашай кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў [email protected]. У тэме ліста пазначце назву кнігі і імя аўтара/аўтаркі/аўтараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць