Гісторыя66

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў тысячы раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны

Пасля вайны імі карысталася амерыканская разведка, а цяпер гэта ўнікальная крыніца для гісторыкаў і краязнаўцаў.

Цэнтр Брэста, зняты немцамі 5 жніўня 1939 года. Фота: Нацыянальны архіў ЗША

У свабодны доступ пачалі выкладаць аэрафотаздымкі тэрыторыі Беларусі, якія былі зроблены нямецкімі вайскоўцамі ў 1939-1945 гады. Яны з'яўляюцца часткай велізарнай калекцыі здымкаў тэрыторыі СССР, што трапіла ў ЗША пасля завяршэння вайны. Здымкі доўгі час былі засакрэчанымі, бо выкарыстоўваліся амерыканскай разведкай у сваіх мэтах.

У наш час сакрэтнасць знятая, і здымкі можна было заказаць у архіве, але ў свабодны доступ іх пачалі выкладаць толькі цяпер.

З 2176 нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі ў каталогу найбольшая колькасць прыпадае на Брэсцкую, Гродзенскую і Мінскую вобласці, але сустракаюцца і асобныя здымкі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Хутары ў Брэсцкай вобласці, знятыя немцамі 16 чэрвеня 1944. Фота: Нацыянальны архіў ЗША
Вёска Дзераўцы Асіповіцкага раёна, знятая немцамі 27 сакавіка 1944 года. Фота: Нацыянальны архіў ЗША

Здымкі ахопліваюць як гарады, так і сельскую мясцовасць і могуць служыць унікальнай крыніцай для вывучэння гісторыі і архітэктуры краю. Разрозненне фотаздымкаў, выкладзеных на сайце Нацыянальнага архіва ЗША, складае 3800 × 3800 пікселаў, чаго дастаткова для таго, каб зразумець планіроўку і апазнаць асобныя будынкі і збудаванні. Здымкі могуць быць вельмі карыснымі для вызначэння дакладнай лакалізацыі невялікіх населеных пунктаў і драўляных храмаў у сельскай мясцовасці, якія не дайшлі да нашага часу.

Да таго ж захоўваецца магчымасць замовіць у архіве цікавы здымак у разрозненні 14500 × 14500 пікселяў, каб вывучыць усе дэталі. 

Каментары6

  • ёсць рэзон
    02.03.2025
    политзек, логіка іх такая: 1) Трэба засакрэціць столькі несакрэтнай лухты, што рэальна сакрэтная інфармацыя стане там, як іголка ў стозе сена. 2) мы ведаем, а яны не павінны ведаць, што мы ведаем. Не важна што.
  • старый литвин
    02.03.2025
    политзек, но самое интересное в посте, это количество представителей спецслужб, проставивших ему минусы. ))))
    пока 5, но уверен, их больше. наверно среди них есть те, кто чуть по-умнее и так дёшево не прокалываются )))
    зравьяжелаю, товарищи майоры ))
  • .
    02.03.2025
    У артыкуле не зусім дакладная інфармацыя. Гэтыя здымкі даўно не сакрэтныя. Тэрмін сакрэтнасці 40 год. Напрыклад, нядаўна адкрывалі доступ да здымкаў амерыканскіх спадарожнікаў KeyHole 1970 - пач. 1980-х.
    А асобныя нямецкія здымкі былі ў доступе яшчэ ў 2010-х: цэнтр Мінска, аэрадром, Курапаты, іншыя гарады.

    Пытанне больш да таго, што плёнак шмат, іх трэба перавесці ў лічбавы фармат, класіфікаваць, прывязаць да мясцовасці. І далёка не ўсё апрацавана.

    Тут хутчэй трэба быць удзячным амерыканскім архівам, якія з-за спецыфікі заканадаўства выкладваюць здымкі у публічны доступ. У іншых краінах з гэтым праблема.
    (І дадам, што лапідарныя геніі сучаснай улады могуць і гэта паламаць, калі зоймуцца скарачэннем выдаткаў у тым ліку на архівы).

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць