Кіно33

«Купляй танна яго карціны, праз 10 гадоў ён стане сусветна вядомым!». Якім паказаны Хаім Суцін у фільме, які зняў Джоні Дэп?

Увосень на сусветныя экраны выйшаў фільм Джоні Дэпа «Моды: тры дні на хвалях вар'яцтва», які распавядае пра некалькі эпізодаў з жыцця італьянскага мастака Амедэа Мадыльяні.

Хаім Суцін. Кадр з фільма

У адрозненне ад фільма 2004 года «Мадыльяні», дзе паказаны апошнія дні жыцця мастака ў 1920 годзе, тут паказаны 1916 год, але Мадыльяні ўжо моцна хворы. 

І калі ў фільме 2004 года ягоны сябра і паплечнік, ураджэнец Беларусі Хаім Суцін паказаны літаральна ў двух эпізодах, то ў фільме Джоні Дэпа ягоны вобраз пададзены вельмі разгорнута. У гэтым фільме Суціна сыграў ірландскі акцёр Раян Макпарланд.

Кадр з фільма

Тры сябрукі — Амедэа Мадыльяні (акцёр Рыкарда Скармачы), Марыс Утрыло (Бруно Гуэры) і Хаім Суцін — сноўдаюць па Парыжы. Выпіваюць, напіваюцца, спрачаюцца з наведнікамі кафэ і малююць карціны за 5-10 франкаў, а то і за пляшку віна. Словам, жывуць вельмі бедна.

Утрыло марыць пайсці на Першую сусветную вайну, а Парыж часам церпіць ад налётаў нямецкай авіяцыі.

Суцін часам паказаны з дзівацтвамі. То зловіць таракана ў слоік і гуляецца з ім цэлы дзень, то прыцягне з бойні тушу каровы, назаве яе «Рэмбрант» і малюе. Смурод у пакоі, дзе ён жыве, невыносны, і гаспадыня пагражае яго выселіць. Мадыльяні (Моды) заступаецца за вернага сябра.

Партрэт Суціна, намаляваны Мадыльяні

Мадыльяні зусім не шкадуе сябе і не слухае парадаў сяброў, каб зарабіць грошы зараз, бо потым немагчыма будзе трымаць у руках пэнздль і памерці ў беднасці.

«Ты мой верны сябра, пашкадуй сябе, ты плюеш на сваю магілу, а я на тваю ніколі не плюну», — кажа Суцін таварышу.

Калекцыянер і прамоўтар культуры Леапольд Збароўскі (яго грае Стывен Грэм) кажа Мадыльяні, што ў Парыж павінен прыехаць вядомы калекцыянер і мецэнат Марыс Ганья (яго іграе Аль Пачына), які можа заплаціць яму 10 тысяч за карціну.

Узнёслы Мадыльяні прыходзіць на сустрэчу з Ганья ў дарагі рэстаран, але той кажа, што карціны Амедэа нічога не вартыя. «Вы не мастак, займайцеся лепш скульптурай», — кідае мецэнат.

«Але вось ваш сябра Хаім Суцін мае вялікі патэнцыял, гэта сапраўдны мастак. Купіце зараз танна некалькі яго карцін, і праз 10 гадоў вы станеце казачна багатым», — раіць Ганья.

Расчараваны Мадыльяні вяртаецца ў сваю кватэру і знішчае свае працы.

Праз чатыры гады ён памрэ, а праз 10 гадоў Суцін і сапраўды стане сусветна вядомым і прызнаным мастаком дзякуючы дапамозе таго ж Леапольда Збароўскага.

Каментары3

  • ЯНКА
    08.03.2025
    [Рэд. Выдалена] Дзякуй за заўвагу
  • Іксперд
    08.03.2025
    Што Мадыльяні - мазня, што Суцін - мазня, што Шагал - мазня.
  • Прошьян
    10.03.2025
    Это о чём вообще? В каком месте впасть в восторг от прочитанного?

Цяпер чытаюць

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?1

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст з Мазыра пад выглядам апытання мясцовых жыхароў апублікаваў «меркаванні» фэйкавых персанажаў з партрэтамі з інтэрнэту

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон грамадзяніна Сенегала

Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся6

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?1

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць