Грамадства1818

Шрайбман назваў тры прычыны, якія перашкаджаюць Лукашэнку выпусціць палітвязняў

«Калі б ён моцна хацеў гэта зрабіць, яму варта было б адпусціць Ціханоўскага і Калеснікаву. Ты іх выпускаеш у Вільню — і ў цябе праз месяц няма штаба Ціханоўскай як адзінага цэнтра сілы. Але гэта не мэта».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina / Pool Photo via AP

У новым выпуску ютуб-канала «ЧестнОК-LIVE» Аляксандр Івулін спытаў у палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана, што перашкаджае Лукашэнку выпусціць усіх палітвязняў з умовай іх выезду за мяжу. Такі крок, на погляд журналіста, «выбіў бы галоўны козыр з рук апазіцыі».

Адказваючы на пытанне, Шрайбман адзначыў, што Лукашэнка не лічыць праблему дэмакратычных сілаў такой важнай, каб такім шляхам яе абяззброіць.

«Калі б ён моцна хацеў гэта зрабіць, яму варта было б адпусціць Ціханоўскага і Калеснікаву. Ты іх выпускаеш у Вільню — і ў цябе праз месяц няма штаба Ціханаўскай як адзінага цэнтра сілы. Калі б гэта была мэта. Але гэта не мэта».

На думку аналітыка, пакідаючы палітзняволеных, Лукашэнка імкнецца дасягнуць трох мэт.

«Па-першае, ён лічыць, што не ўсе вывучылі ўрок. Трэба разумець, што няма такога, што ты пабузіў, паставіў пад рызыку стабільнасць дзяржавы, а потым цябе проста праз нейкую колькасць гадоў выпусцілі і ты герой. Вось такога ён дапусціць не жадае.

Другое, гэта помслівасць. Я не схільны тут змяншаць абсалютна банальную чалавечую помслівасць. Ён лічыць, што яны здзейснілі ледзь не вышэйшае з магчымых злачынстваў, таму ў іх тэрміны, як у забойцаў, тэрарыстаў і гэтак далей.

І трэцяя прычына, якая ўжо больш нас вяртае ў сферу палітычнага аналізу, заключаецца ў тым, што, як добры гандляр, ён разумее, што прама зараз ён за іх не атрымае таго, чаго можа атрымаць».

Як вопытны гулец, Лукашэнка, па словах Шрайбмана, прытрымлівае козыр палітзняволеных да таго моманту, калі зможа іх «прадаць па максімальна дарагім кошце», калі шмат якія праблемы, кшталту незадаволенасці выбарамі, стануць неактуальнымі, забудуцца ў тым ліку і краінамі Захаду. У выніку застанецца толькі праблема палітвязняў.

«Пакуль усе фактары не сыдуцца разам, пакуль, па-першае, не суцішыцца прага помсты, а з іншага боку не будзе адчування, што гэты козыр прадаецца не проста так, я думаю, што (Лукашэнка — НН) будзе трымаць нейкую частку палітвязняў».

Да таго ж Шрайбман сумняваецца, што калі б палітвязняў выпусцілі проста цяпер, гэта сапраўды прывяло б да адмены санкцый.

Каментары18

  • Нікалаеў
    30.03.2025
    Першая прычына гэта лож, хто праў хто вінават не разбірош (сіпата)
  • Ёсік
    30.03.2025
    Да ні які ён не гулец. Абнёсься вакол сябе зграяй адмарожаных вар'ятаў з амапа ды губазіка з кадэбістамі, і ўся ягоная моц. Краіна стаіць на месцы, няма разьвіцьця, усё савок ды вайна, як быццам тамака жылося лепш. Былі жабракамі і зараз жабракі, што палітычныя, што эканамічныя, краіна без будучыні, краіна па абслугоўваньню аднаго мяха з бульбай. Шрайбман толькі аб помсьце дакладна сказаў, той шчэ нахабнік дырэктар саўгаса, што ў жыцьці, што маладзейшым у хакеі - покуль чалавеку жыцьцё, здароўе не сапсуе, не супакоіцца.
  • Зек
    30.03.2025
    Помимо того, что люди находятся за решёткой, им созданы нечеловеческие условия. И это по его указанию. Этим всё сказано. Как можно назвать этого человека?

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць