Грамадства3030

«Значыць, нешта не так з Каардынацыйнай радай». Злітая стэнаграма паказвае, як рэзка Ціханоўская ацэньвала дзейнасць КР

Вадзім Пракоп'еў спрабаваў даведацца, навошта Ціханоўскай патрэбна Каардынацыйная рада, ці ёсць крызіс у дэмакратычных сілах і ці верыць яна ў аб'яднанне дыяспары.

Светлана Тихоновская Вадим Прокопьев Svetlana Tikhonovskaya Vadim Prokopyev Святлана Ціханосўкая Вадзім Пракоп'еў
Святлана Ціханоўская і Вадзім Пракоп'еў. Фота: Наша Ніва

У тэлеграм-канале Рамана Пратасевіча з'явілася стэнаграма сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе. Асноўная дыскусія адбылася з Вадзімам Пракоп'евым.

У дакуменце няма ніякіх пазнак, калі канкрэтна гэта адбылося. Але са зместу размовы вынікае, што пасля выбараў трэцяга складу Каардынацыйнай рады ў маі 2024 года. У той час Ціханоўская праводзіла сустрэчы з кожнай фракцыяй.

Як яна адзначае, гэтыя сустрэчы паказалі, што «ва ўсіх рознае разуменне таго, як будзе арганізавана работа трэцяга складу» і просіць, каб размова ішла менавіта аб Каардынацыйнай радзе.

Адкуль у беларускіх спецслужбаў і ў Пратасевіча дакумент? Хутчэй за ўсё, з тэхнікі арыштаванага каліноўца Васіля Верамейчыка.

Навошта патрэбна Каардынацыйная рада

На пачатку размовы Вадзім Пракоп'еў пацікавіўся ў Ціханоўскай, навошта ёй Каардынацыйная рада.

«Задача Каардынацыйнай рады быць патрэбнай не мне, а быць патрэбнай людзям, беларусам. І я лічу, што адна з асноўных задач Каардынацыйнай рады, каб праз некаторы час вашай працы, трэцяга склікання, у беларусаў быў адказ на пытанне, навошта нам патрэбна Каардынацыйная рада. На жаль, пасля таго, як былі абвешчаны выбары, і гэтыя пытанні паляцелі з усіх бакоў, адказу не знайшлося. Дык вось цяпер трэба, каб ён знайшоўся», — адказала Святлана Ціханоўская.

Пракоп'еў працягнуў наступ: «Я з вашага адказу здагадваюся, што вам асабіста яна не асабліва патрэбная? Вы хацелі б, каб Каардынацыйная рада тлумачыла беларусам, навошта яна ўвогуле створана і навошта яна патрэбна?»

У адказ Ціханоўская заўважала, што такі погляд — уласная інтэрпрэтацыя Пракоп'ева. І дадала:

«Каардынацыйная Рада патрэбна для стабільнасці дэмакратычных сіл. Аднак калі за два скліканні ў людзей усё яшчэ пытанне, навошта патрэбна Каардынацыйная рада, значыць нешта не так з Каардынацыйнай радай. (…)

Выдатныя людзі там сабраныя. Яна не стала структурай, якая ў разуменні беларусаў важная і неабходная. Вось Каардынацыйная рада — людзі і задаюць пытанне, а ў чым каардынацыя».

Пракоп'еў не супакоіўся і паспрабаваў даведацца, навошта менавіта Офісу Ціханоўскай патрэбна Каардынацыйная рада:

«Яна вам увогуле здалася ці яна наадварот перашкода вам?»

«Для мяне Каардынацыйная рада абсалютна не перашкода. (…) Я хачу, каб Каардынацыйная рада стала дапамогай усёй структуры. (…) Для мяне вельмі дзіўнае гэтае пытанне. Я з самага пачатку паўтарала: я хачу, каб у нас была моцная, самастойная Каардынацыйная рада».

Ці магчыма аб'яднаць дыяспару

Пагадзіўшыся з такім меркаваннем, Вадзім Пракоп'еў пацікавіўся ў Ціханоўскай, ці бачыць яна неабходнасць у стварэнні руху, які б аб'яднаў дыяспары.

Ціханоўская адзначыла, што бачыць моц у дыяспары, аднак не зусім разумее, як будзе рэалізоўвацца ідэя аб'яднання беларусаў за мяжою. Па яе назіраннях, «чым далей яны ад'язджаюць, тым больш мы гэтых людзей губляем». У якасці прыкладу Ціханоўская згадала сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў адной з краін, якая яе вельмі дэмаралізавала.

«Я прыязджаю да іх, і яны гавораць: вось, Святлана, у нас тут пашпарты, у нас легалізацыя, у нас тут такія складанасці. Гавару: добра, я тады нешта змагу зрабіць. А што вы зрабілі да майго прыезду? Ну нічога, у нас, ведаеце, смачная кава, смачныя круасаны, нам так добра жывецца. Тыпу, ну прыедзьце, рашыце нашы праблемы».

Ціханоўская запэўніла Пракоп'ева, што яна першая пацісне яму руку, калі яму ўдасца аб'яднаць дыяспару. Той у сваю чаргу стаў расказваць пра сваю ідэю сабраць стадыён і запрашаць прыйсці на яго Ціханоўскую.

На пытанне, навошта яе прысутнасць, Пракоп'еў заўважыў, што арганізатарам патрэбны лайн-ап (папярэдне заяўлены склад удзельнікаў).

«Проста для шоу я ўдзельнічаць не буду. Але калі ў вас ёсць разуменне і вы мне яго пакажаце, як будзеце з гэтымі людзьмі працаваць потым, тады я далучуся. Але мне… для адкрыцця… Вадзіма Пракоп'ева стадыён не патрэбны. (…)

Вы ж у нас чалавек-свята, вы ведаеце, як ладзіць святы. Але нам трэба наладжваць работу гэтых людзей потым», — адказала лідарка дэмакратычных сіл Беларусі.

Колькі ідзе на беларускія медыя

У далейшай размове Пракоп'еў паспрабаваў даведацца лічбы фінансавання беларускіх дэмакратычных медыя. Па яго словах, на іх ідзе сума ў некалькі разоў большая за 5,5 мільёна даляраў, якія атрымлівае расійскі тэлеканал «Дождь». Але ў выніку «і карцінка горшая, і ахоп горшы».

«Сумы пад рукой у вас няма? Таму што я не ведаю яе дакладна», — спытаў Пракоп'еў.

«У мяне яе не тое што пад рукой, але яе ў цэлым няма. Я ніколі не бачыла сумы, якія ідуць на дапамогу. Не павінна мяне тычыцца», — адказала Ціханоўская.

Ці знаходзяцца дэмакратычныя сілы ў крызісе?

У працягу сустрэчы Пракоп'еў пацікавіўся ў Ціханоўскай, ці пагаджаецца яна з меркаваннем экспертаў аб тым, што дэмакратычныя сілы знаходзяцца ў крызісе.

«Крызіс будзе толькі тады, калі не эксперты, а мы самі, беларусы, зразумеем, што мы ў крызісе. (…) Я з гэтым не згодная. (…) Так, менш увагі. Але менш увагі ад каго? Ад беларусаў. То гэта наша з вамі адказнасць.

Чаму адзін пайшоў, людзі выехалі і пачалі жыць сваім жыццём? Замест таго, каб актыўна далей працаваць. Людзі ў турмах, яны нас чакаюць. Яны не чакаюць экспертаў, якія пішуць, што мы ў крызісе. Яны чакаюць нас з вамі. Калі мы прыйдзем іх вызвалім. Дык вось, калі кожны не возьме на сябе адказнасць, выніку ніякага не будзе», — пастаралася давесці сваю пазіцыю Ціханоўская.

Каментары30

  • Верамейчык
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Анна
    31.03.2025
    Вы что, не знаете, что в КГБ есть внештатрые агенты - «писари», которые вам таких стенограмм искусно понаписывают хоть от Илона маска, хоть от папы римского? Цена ноль постам их
  • Жора
    31.03.2025
    "Я ніколі не бачыла сумы, якія ідуць на дапамогу".
    Калі не бачыла, то мо час пацікавіцца ў донараў, скарыстаўшыся сваімі знаёмствамі і ўплывам, і ўрэшце апублікаваць тыя сумы?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць