Грамадства2626

Пасол Расіі апалчыўся на палітэмігрантаў за «паўзучую паланізацыю» Беларусі

Рукамі беларускіх палітычных эмігрантаў «рэалізуецца чарговая спроба паўзучай паланізацыі» Беларусі. Такая заява ўтрымліваецца ў артыкуле пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова, выдадзеным да «Дня яднання народаў» і распаўсюджанай расійскай дыпмісіяй ды прапагандысцкімі рэсурсамі, заўважыў «Позірк».

Барыс Грызлоў. Фота: Contributor/Getty Images

«Іх галоўная зброя — мяккая сіла, публікацыі, якія завабліваюць у сацсетках, бяскрыўдныя на першы погляд вірусныя відэаролікі і старанна аформленыя пазнавальныя матэрыялы пра «слаўныя» біяграфіі псеўдагерояў, якія на справе з'яўляюцца здраднікамі і прыгнятальнікамі беларускай культуры, мовы і духоўнай спадчыны», — напісаў Грызлоў.

Ён назваў гэта часткай «вялікай і старанна спланаванай інфармацыйна-псіхалагічнай спецаперацыі, закліканай закласці каштоўнасны і ідэалагічны падмурак для наступнага фарміравання нацыяналістычнага руху, якое ў выніку павінна выліцца ў чарговы «Еўрамайдан».

Паводле сцвярджэння дыпламата, супраць Масквы і Мінска нібыта вядзецца «гібрыдная агрэсія, развязаная заходнімі элітамі».

«Гэтая небяспечная гульня, накіраваная таксама супраць саюзу Расіі і Беларусі, закліканая сфармаваць у братняга беларускага народа фальшывы вобраз варожага моцнага суседа, які марыць — не зусім зразумела, навошта — падпарадкаваць і захапіць. У крывым люстэрку такога ўспрымання інтэграцыя паўстае ледзь не каланіяльным працэсам, несумяшчальным з захаваннем Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту», — лічыць ён.

«Заходняя прапаганда», паводле версіі Грызлова, «імкнецца перакруціць гісторыю ўзаемаадносін расіян і беларусаў»: «разбурыць наш духоўны пачатак». Паслу ў сувязі з гэтым «відавочная пагроза, якую тоіць у сабе патуранне разбуральнаму ашалеламу нацыяналізму, якое карэніцца ў адмаўленні этнакультурнага сваяцтва ўсходніх славян». На яго думку, «менавіта такі сцэнар быў рэалізаваны ва Украіне».

Абвінавачванні, якія гучаць з іх вуснаў на адрас Расіі, што тая мае намер «паглынуць, асіміляваць, пазбавіць суверэнітэту» — гэта, маўляў, не больш чым адгалоскі ўнутранага канфлікту, які раз'ядае Захад: «У іх карціну свету, заснаваную на падначаленні «вялікаму пану», ніяк не ўпісваецца магчымасць выбудоўвання раўнапраўных адносін».

«Захад укладае каласальныя сродкі і рэсурсы ў ідэалагічную апрацоўку насельніцтва, перш за ўсё — моладзі», — напісаў Грызлоў.

Паводле яго сцвярджэння, прасоўваецца тэзіс, што Беларусь «нібыта з'яўляецца часткай заходняй цывілізацыі», «з народнай памяці старанна выкрэсліваюцца старонкі не такой даўняй гісторыі, у прыватнасці, той, якая папярэднічала вызваленню Чырвонай Арміяй у 1939 годзе Заходняй Беларусі ад польскай акупацыі».

Каментары26

  • Поцык
    02.04.2025
    Что, не работает ваша мягкая сила? Ваш свинарник ничем не может сравниться со средней европейской страной. Одно убожество за пределами Москвы и Санкт-Петербурга.
  • руки верх
    02.04.2025
    Расея укладае каласальныя сродкі і рэсурсы ў ідэалагічную апрацоўку насельніцтва, перш за ўсё - моладзі.
  • .
    03.04.2025
    «...здраднікамі і прыгнятальнікамі беларускай культуры, мовы і духоўнай спадчыны»

    А чаго ты за беларусаў кажаш?
    Калі ўжо такі ахоўнік культуры, мовы і духоўнай спадчыны, тады вывучы мову, увайдзі ў кантэкст культуры і спадчыны, і ўжо адтуль сфармулюй. Гэта будзе хаця б трохі аўтэнтычна.
    А так, як зараз, выглядае як продаж таго, чаго не маеш і не разумееш.

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць