Аўто33

Зменены парадак здачы іспыту на правы кіроўцы

У Беларусі зменены парадак здачы экзамену на вадзіцельскія правы. Зроблена гэта пастановай МУС ад 7 сакавіка 2025 года № 73. Яна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале.

Змены ў адпаведную інструкцыю тычацца парадку здачы практычнага экзамена.

Напрыклад, прыбіраюцца такія паняцці, як першы (на аўтадроме) і другі (ва ўмовах рэальнага дарожнага руху) этапы практычнага экзамену. Цяпер абодва працэсы становяцца нібыта раўнапраўнымі і ў тэксце вызначаюцца проста як «здача практычнага экзамену на аўтадроме» і «здача практычнага экзамену ў умовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце».

Устаноўлена, што практычны экзамен на катэгорыю «B» прымаецца на аўтадроме і ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце, калі не ўстаноўлена іншае (глядзі праз абзац ніжэй).

Практычны экзамен на катэгорыю «С» прымаецца на аўтадроме і ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце. Пры наяўнасці правоў на катэгорыю «B» экзаменуемы дапускаецца да здачы практычнага экзамену на катэгорыю «С» толькі ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце.

Пасля здачы практычнага экзамену на катэгорыю «C» альбо пры наяўнасці правоў на катэгорыю «С» экзаменуемы дапускаецца да здачы практычнага экзамену на катэгорыю «B» толькі ў умовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце.

Удакладнена, што практычныя экзамены на катэгорыі «B» і «C», якія прымаюцца адначасова, здаюцца на вучэбных аўтамабілях катэгорый «B» і «C» (на аўтадроме — на аўто катэгорыі «B», ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце — на аўто катэгорыі «C» або наадварот).

Практычны экзамен на катэгорыю «D» прымаецца толькі ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце.

Практычны экзамен на катэгорыі «ВЕ», «СЕ» і «DE» прымаецца толькі на аўтадроме.

Практычны экзамен пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення, калі па законе патрабуецца здача практычнага экзамену, прымаецца ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце на вучэбным аўтамабілі катэгорыі «B».

У выпадку, калі ў правах пазбаўленай асобы адсутнічае катэгорыя «B», а маецца катэгорыя «C», практычны экзамен прымаецца ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце на вучэбным аўтамабілі катэгорыі «C».

У выпадку, калі ў правах пазбаўленага асобы адсутнічаюць катэгорыі «B» і «C», а маецца катэгорыя «A» або падкатэгорыя «A1», практычны экзамен прымаецца на матацыкле катэгорыі «A» або падкатэгорыі «A1».

Устаноўлена, што для вызначэння навыкаў кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый «B», «C», саставамі транспартных сродкаў катэгорый «ВЕ», «СЕ» і «DE» на аўтадроме экзаменуемым выконваюцца тры з указаных у інструкцыі элементаў аўтадрома, вызначаныя экзаменатарам. Раней трэба было выканаць толькі два элементы.

Таксама зменена апісанне першага з пералічаных элементаў — пераадолення пад’ёму (эстакады). Так, удакладнена, што ён выконваецца на вучэбным аўтамабілі з механічнай трансмісіяй без сістэмы дапамогі вадзіцелю пры руху на пад’ёме (за выключэннем сучлененых аўтобусаў і аўтамабіляў з паўпрычэпамі).

Нарэшце, вызначана, што для вызначэння навыкаў кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый «B», «C» і «D» ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце абавязковымі элементамі з’яўляюцца:

— праезд па дарозе, якая мае дзве і больш паасы для руху ў адным напрамку (пры іх наяўнасці) з максімальна дазволенай хуткасцю, а таксама з выкананнем бяспечнай дыстанцыі і інтэрвалаў;

— выкананне не менш аднаго развароту на нерэгуляваным скрыжаванні;

— выкананне не менш аднаго левага павароту на скрыжаванні.

Раней у спісе было больш элементаў, а менавіта:

— праезд рэгуляваных і нерэгуляваных скрыжаванняў;

— выкананне двух левых паваротаў на скрыжаванні;

— праезд па дарозе, якая мае дзве і больш палосы для руху ў адным напрамку (пры іх наяўнасці);

— праезд скрыжавання па дарозе, якая перасякаецца галоўнай дарогай;

— перастраенне на ўчастку дарогі, якая мае дзве або больш паласы руху ў адным напрамку;

— праезд пешаходных пераходаў і прыпыначных пунктаў маршрутных транспартных сродкаў;

— рух у транспартным патоку з выкананнем бяспечнай дыстанцыі і інтэрвалаў;

— выкананне двух разваротаў (аднаго на скрыжаванні, аднаго па-за межамі скрыжавання);

— спыненне транспартнага сродку для мэтаў пасадкі (высадкі) пасажыраў;

— уменне правільна ацэньваць дарожную абстаноўку.

Каментары3

  • Ёсік
    05.04.2025
    Хто ў вас, бастыён беларушчыны, праглядае артыкулы перад публікацыяй? Правы кіроўцаў, вадзіцельскія правы. Ёсьць пасьведчаньне кіроўцы, на атрыманьне якога здаюць экзамены - за кампутарам (тэорыя) і ў аўто (практычныя). А правы - гэта іншае.
  • Максим Дизайнер
    06.04.2025
    Только в колхозе Белоруссия из формальной процедуры, которая в нормальной стране занимает максимум месяц, могли сделать очередное мучение: опять в первый класс, тащиться поле работы сидеть за партой по 4 часа, 4-6 месяцев слушать нудятину, которую за неделю можно прочитать в тонкой книжке. Потом бесконечные поборы "инструкторов", пересдачи и прочий совковый маразм. И это все это за две средние зарплаты, и ради того, чтобы давить три педали и дергать две ручки.
  • Максим Дизайнер
    06.04.2025
    Ёсік, Все эти формальные разрешения должны выдаваться после двух недель ликбеза про безопасность, самостоятельного прочтения ПДД, и сдачи в любое свободное время. Плюс две недели на практику. Культ авто - это сесесер 2.0, где чумазым пролотариям авто были недоступны.

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць