Мінчанцы, чый дом трапіў пад знос, прапануюць пераехаць з цэнтра ў Малінаўку ці Лошыцу. Яна супраць
Прыватны дом жанчыны на вуліцы Сенніцкай хутка знясуць. Варыянт, што ёй прапанавалі, яна лічыць несправядлівымі. Таму пайшла на прыём да намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Чэрнікава, піша «Мінск-Навіны».

Прыватны дом мінчанкі, які размяшчаецца на вул. Сенніцкай, хутка пойдзе пад знос — у планах горада на ўчастку ў межах вул. Авакяна — Пензенскай — Сенніцкай пабудаваць шматпавярхоўкі.
Узамен жанчыне прапануюць кватэры ў Малінаўцы і Лошыцы, але яе гэтыя варыянты яе не задавальняюць, паколькі цяжка дабірацца да метро.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама адзначыў, што жанчына таксама мае права разлічваць на грашовую кампенсацыю замест жылля, якое даюць.
Аднак мінчанка лічыць, што не зможа купіць за выдзеленую суму кватэру ў гэтым раёне — недалёка ад цэнтра — такой жа плошчы, як і яе цяперашні дом.
- Накіруйце ліст забудоўшчыку — УКБ Мінгарвыканкама, дзе выкажыце свае пажаданні. Інтарэсы грамадзян імкнуцца ўлічваць: калі УКБ будзе размяшчаць кватэру патрэбнай плошчы ў жаданым вамі раёне, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць. Мінгарвыканкам таксама давядзе ваш зварот да забудоўшчыка, — растлумачыў Чэрнікаў. — Звярніце ўвагу на мікрараён Паўночны, там расце квартал панэльных таўнхаусаў. Калі не жадаеце жыць у шматпавярхоўцы, тое гэта нядрэнны варыянт.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары