У фонду, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай
Віталь Пацехін — былы вайсковец, прысуджаны ў Беларусі да завочных 24 гадоў зняволення за атаку на базу АМАПу ва Уруччы. У Польшчы ён займаецца аптовым гандлем.

Новым старшынёй праўлення фонду BIAŁORUŚ LIBERTY стаў беларус Віталь Пацехін. Замена кіраўніка адбылася 9 красавіка 2025 года.
Раней фондам, на рахунак якога прыходзілі грошы на дзейнасць Каардынацыйнай рады і «Кіберпартызанаў», кіравала Анжаліка Мельнікава, якая, нагадаем, знікла ў сакавіку 2025 года. Дзе яна цяпер, дагэтуль незразумела.
Капітан Віталь Пацехін — той чалавек, каго беларускія сілавікі абвінавацілі ў атацы на базу АМАПа ў 2021 годзе.
Паводле матэрыялаў следства, былы вайсковец Пацехін пры дапамозе кантрабандыстаў перамясціў з Украіны дрон з вялікай грузападымальнасцю і на працягу некалькіх месяцаў вучыўся ім кіраваць. У ноч на 25 верасня 2021 года ён з дапамогай беспілотніка скінуў дзве пяцілітровыя бутэлькі з запальнай сумессю на базу АМАП. Пасля гэтага выехаў з Беларусі па падрыхтаваных шляхах адыходу.

Якіх-небудзь значных пашкоджанняў выбухі базе не нанеслі, аднак Пацехіну завочна прысудзілі 24 гады зняволення за тэракт.
Мяркуючы па інфармацыі з базы польскіх юрыдычных асобаў, Пацехін узначальвае фонд SNB. Гэта кампанія займаецца аптовым гандлем.
З акаўнта зніклай Мельнікавай былі спампаваныя файлы Каардынацыйнай рады
Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер
Маці Анжалікі Мельнікавай: «Унукам кажу, што яна ў камандзіроўцы»
«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары
узгадайма савецкіх перабежчыкаў на Захад напрыклад, ці якога Літвіненку.
лепей каб лідарамі апазыцыі былі маральныя аўтарытэты, але ад паслугаў былых вайскоўцаў ці кар'ерных дыплёматаў таксама ня варта адмаўляцца.