Перуанскі пісьменнік Марыа Варгас Льёса памёр ва ўзросце 89 гадоў у Ліме. Пра яго смерць паведаміў сын пісьменніка Альвара Варгас Льёса.

Фота: Wikimedia Commons
«З жалем паведамляем, што наш бацька Марыа Варгас Льёса мірна памёр сёння ў Ліме ў атачэнні сям’і», — гаворыцца ў заяве сям’і пісьменніка.
Варгас Льёса вядомы такімі творамі, як «Размова ў «Саборы»» (1969), «Вайна канца свету» (1981) і «Цётачка Хулія і пісака» (1977).
У 2010 годзе Варгас Льёса стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары
Свабода важней за хлеб і справядлівасць, таму што без яе няма ні хлеба, ні справядлівасці.
Культура свабоды ломкая, яе цяжка пабудаваць і лёгка разбурыць.
Свабода — найвышэйшая каштоўнасць, бо ад яе залежаць усе астатнія.
Без свабоды няма творчасці, няма прагрэсу, няма чалавечай годнасці.
Ворагі свабоды ніколі не знікаюць. Яны мяняюць свае твары, сваю мову, сцягі. Але заўсёды хаваюцца.
Крытычнае мысленне і свабода ставіць усё пад сумненні — вось што адрознівае вольнае грамадства ад прыгнечанага грамадства.
Літаратура вучыць нас, што свет можа быць іншым і лепшым. Вось чаму яна так турбуе тых, хто ненавідзіць свабоду.
Кошт свабоды — пастаянная пільнасць.
Самая страшная цэнзура — гэта тая, якая пасяляецца ўнутры нас, калі мы спыняемся вольна разважаць з-за страху ці зручнасці.