Зайчаняты нараджаюцца з ранняй вясны і да позняй восені. Людзі, бывае, знаходзяць іх у траве і, каб «выратаваць», часта забіраюць дадому. Але так рабіць ні ў якім разе нельга, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Зайчыха знаходзіць і корміць сваіх малых вельмі тлустым малаком раз на некалькі дзён. Калі сустрэне чужых зайчанят такога ж узросту — таксама іх пакорміць. Праз 2 тыдні малыя жывёліны пачынаюць самі скубаць траву, а ва ўзросце 3-4 тыдні робяцца цалкам самастойнымі.
Калі знойдзеце зайчаня, то найлепшае, што можна тут зрабіць — ціха з таго месца пайсці. Не чапайце яго, бо пакінеце свой пах, які можа прыцягнуць да звярка драпежнікаў. У зайцоў, дарэчы, потавыя залозы ёсць толькі на падэшвах, таму самі яны не пахнуць, калі не рухаюцца.
Калі ж нехта ўсё ж падабраў зайчаня, то парайце вярнуць яго як мага хутчэй прыкладна ў тое ж месца. І памятайце: за несанкцыянаванае забіранне дзікіх звяроў з прыроды прадугледжана адказнасць.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары
праз пару месяцаў ізноў будуць пісаць як "ратавалі" савяня.