Эканоміка77

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Дзве вядучыя фірмы па перапродажы БелАЗаў на расійскі рынак: «Б-24» і «Аўтатэхінмаш», чые ўласнікі шчыльна звязаны з Віктарам і Дзмітрыем Лукашэнкамі, здалі фінансавую справаздачнасць за 2024 год. Іх сумесны валавы прыбытак перавысіў $150 мільёнаў.

Раней «Наша Ніва» ўскрыла сутнасць схемы, па якой кампаніі-дылеры размяркоўваюць у сваю кішэню прыбыткі БелАЗа. 

На гэтай схеме сядзяць 8 дылераў. 

Пра ўсе разлікі, падрабязнасці схем, аб'ёмы вываду сродкаў і перасячэнні ў біяграфіях кіраўнікоў кампаній-дылераў са старэйшымі Лукашэнкамі вы можаце пачытаць у ранейшых публікацыях.

Чытайце: «Мы адна сям’я». Дылеры БелАЗа, звязаныя з сынамі Лукашэнкі, зарабляюць, як сам БелАЗ

Чытайце: Стала вядома, колькі зарабілі на продажы БелАЗаў пасярэднікі з колаў малодшых Лукашэнкаў — гэта сотні мільёнаў даляраў на год

Грамадству добра вядомыя цэнтральныя фігуры толькі двух з іх: «Аўтатэхінмаш» і «Б-24». Раней Беларускі расследавальніцкі цэнтр вычарпальна расказаў пра сувязі заснавальнікаў «Б-24» з сям'ёй Дзмітрыя Лукашэнкі. «Наша Ніва» таксама знайшла перасячэнні ў біяграфіях заснавальнікаў «Аўтатэхінмаша» з коламі Віктара Лукашэнкі. 

На гэтыя дзве кампаніі прыходзіцца амаль 60% прыбыткаў з перапродажу БелАЗаў у Расіі. На астатнія 6 кампаній — толькі 40%.

Валавы прыбытак васьмі разам узятых кампаній большы, чым валавы прыбытак завода за любы год дзейнасці з апошніх пяці.

Чыстыя прыбыткі найбольшых з гэтых дылераў за асобныя гады нават па-асобку — большыя за прыбыткі самога завода.

Пакуль спынімся на фінансавых справаздачах «Аўтатэхіншмаша» і «Б-24», якія асвяжылі сваю фінансавую справаздачнасць у расійскіх базах.

Мінулы год кампанія «Аўтатэхінмаш» спрацавала з выручкай $225,8 мільёна, валавы прыбытак склаў $76,8 мільёна. Рэнтабельнасць продажаў — 30%. 

Пры такой рэнтабельнасці кампанія, якая нічым не валодае і нічога не вырабляе, пакідае сабе больш за 50% долі ў агульным прыбытку з аднаго ўмоўнага прададзенага ў Расію БелАЗа. Яшчэ 9-10% асядае на «Гандлёвым доме «БелАЗ», астатняе — заводу. 

Кампанія «Б-24» паказала выручку $384,5 мільёна, валавы прыбытак склаў $87,4 мільёна. Рэнтабельнасць продажаў — 22,7%. 

Куды далей выводзяцца гэтыя сродкі — невядома. 

Як за мінулы год справы ў самога БелАЗа? У Беларусі дакументы засакрэчаны, але ўяўленне можна скласці па справаздачнасці Гандлёвага дома «БелАЗ» у Расіі — цераз яго ідзе ўвесь гандаль і далейшыя адгрузкі на прывеліяваных дылераў. 

У 2024-м завод БелАЗ адгрузіў на расійскі «Гандлёвы дом «БелАЗ» прадукцыі на $862,2 мільёна. Пры рэнтабельнасці ў 30% валавы прыбытак заводу будзе $258,6 мільёна. 

Але звяртае ўвагу і іншае.

Мінулыя гады сумы ў бухгалтарскай графе «сабекошт продажаў» кампаній «Аўтатэхінмаш» і «Б-24» раслі. А значыць, раслі аб'ёмы адгрузкі прадукцыі БелАЗа, якія цераз іх ішлі. 

А вось за 2024 год у «Аўтатэхінмаша» падзенне ў «сабекошце продажаў» да ўзроўню 2023-га — на 20,7% у расійскіх рублях і на 27% у далярах па сярэднегадавых курсах за 2023 і 2024 гады.

У 2023 годзе «Аўтатэхінмаш» узяў з завода прадукцыі на $244,9 мільёна, а ў 2024 — на $178,8 мільёнаў. 

Сам жа БелАЗ стаў пастаўляць у Расію менш толькі на 3% да ўзроўню 2023 года.

Якія з гэтага высновы? Імаверна, з'явілася нейкая іншая прывеліяваная кампанія-дылер, на карысць якой ад «Б-24» і «Аўтатэхінмаша» былі адрэзаны кавалкі. Або самі ўласнікі гэтых кампаній — намінальныя і сапраўдныя — сталі пераводзіць бізнэс на іншыя, яшчэ невядомыя грамадству юрыдычныя асобы. 

Як мінімум, у «Аўтатэхінмаша» змяніліся афіцыйныя бенефіцыяры ў Расіі пасля выхаду расследавання «Нашай Нівы»: зніклі Ігар Драздоў і Ігар Падгорны, замест іх з'явіліся пакуль невядомыя імёны Аляксея Лавінюка (30%) і Міхаіла Чучкова (30%). Юрый Хоміч (40%) застаўся ў акцыянерах.

Каментары7

  • "Он не дал разворовать заводы"
    22.04.2025
    І не трэба афіцыйна "прыхватызіраваць" заводы, быць іх афіцыйным уласнікам. Мець і прыбытак, і (як часцяком бывае) фінансавыя страты. Мець адказнасць перад працоўнымі. Праводзіць мадэрнізацыю і г.д. Проста сядзі побач і здымай "вяршкі"! Вось гэта эканамічная мадэль :))) "Нобеля" ў Дразды!
  • Вось што
    22.04.2025
    А беларусы што?, Віця спачатку забярэ ўсе іх грошы жодзінскія, а потым яшчэ і наваліць ім на галаву праз прыёмнік фекалій з Менску. А тыя Міхалычы будуць толькі ў курылках языкамі малаціць, куды б петыцыю напісаць.
  • усім цяжка, а ім найцяжэй
    22.04.2025
    ...Гады вельмі складаныя, вельмі цяжкія, асабліва ва ўмовах санкцый для нашай эканомікі, - прамовіў рыгорыч, калупаючыся зубачысткай у ненажэрнай пашчы.

Цяпер чытаюць

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?2

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Усе навіны →
Усе навіны

Польская пракуратура не дае згоды на разгалошванне інфармацыі па справе Мельнікавай

Прапагандыст з Мазыра пад выглядам апытання мясцовых жыхароў апублікаваў «меркаванні» фэйкавых персанажаў з партрэтамі з інтэрнэту

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон грамадзяніна Сенегала

Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся6

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?2

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць