Усяго патроху66

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць

Бананы пачынаюць цямнець яшчэ да таго, як вы паспяваеце іх з’есці? Звярніце ўвагу на суседства з іншай садавіной.

Фота: GGGLS / Wikimedia Commons. 

Чаму бананы цямнеюць?

Як тлумачыць польскі партал Pysznosci.pl, бананы выдзяляюць этылен — газ, які паскарае працэс іх паспявання. Пад уздзеяннем этылену адбываецца распад хларафіла, што прыводзіць да змянення колеру скуркі з жоўтага на карычневы ці чорны. Гэта асабліва актуальна ў цёплых і вільготных умовах.

Калі бананы захоўваюцца побач з іншай садавінай, напрыклад, яблыкамі, якія таксама выдзяляюць этылен, працэс пацямнення паскараецца. Дарэчы, калі захоўваць бананы ў халадзільніку, іх мякаць будзе даўжэй заставацца свежай, але скурка пацямнее хутчэй.

Захоўванне бананаў разам з яблыкамі — гэта даволі распаўсюджаная памылка. Фота: Hans Braxmeier / Wikimedia Commons

Дык як захоўваць бананы?

Вось некалькі простых правілаў, якія падоўжаць свежасць і прывабны выгляд вашых бананаў:

  • Адмяжуйце іх ад іншай садавіны. Пакідайце бананы ў асобным месцы, далей ад яблыкаў, груш ці іншых «этыленавых суседзяў».
  • Выбірайце сухое і прахалоднае месца, але не кладзіце ў халадзільнік, калі хочаце захаваць жоўты колер скуркі.
  • Абматайце харчовай плёнкай месца злучэння бананаў у гронцы — гэта паменшыць выдзяленне этылену і запаволіць паспяванне.
  • Падвесьце бананы. Калі ёсць магчымасць зачапіць іх за нешта, каб яны звісалі, гэта выдатна. Скурка бананаў не будзе дакранацца да паверхняў, і яны даўжэй захаваюць прывабны выгляд.

Напрыканцы варта нагадаць, што бананы — не толькі смачныя, але і вельмі карысныя. Яны багатыя на натуральныя цукры (глюкозу, фруктозу, сахарозу) і вугляводы, таму хутка насычаюць арганізм энергіяй, што робіць іх выдатным перакусам для актыўных людзей.

Венесуэльскі дашкольнік з апетытам есць банан. І правільна робіць: бананы сярод іншага спрыяюць выпрацоўцы «гармону шчасця». Фота: Bobjgalindo / Wikimedia Commons

Акрамя таго, бананы багатыя каліем, які падтрымлівае здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама ўтрымліваюць трыптафан — амінакіслату, якая спрыяе выпрацоўцы «гармону шчасця» — сератаніну.

Каментары6

  • аўсянка без аўсянкі, сэр
    12.01.2025
    у магазіне няма цыбулі і бульбы
  • Aresa
    12.01.2025
    У нас бананы чарнець не паспяваюць.
  • Пятро
    12.01.2025
    Памятаю, як першы раз пакаштаваў банан, калі, быў быў малы і дзядзька купіў іх на дзіва. Тое было ў аўтобусе "Беларусь" на прыступках. І хацеў яшчэ. І мне яшчэ далі. Канец васьмідзясятых.

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2

МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць