Моды2222

Больш ніякіх ружовых касцюмаў. Стыль Наталлі Пяткевіч змяніўся кардынальна

Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч на публіцы часта з'яўляецца ва ўсім чорным і любіць насіць банты. Стылістка Ганна Прышывалка разбірае яе вобразы і тлумачыць, чым яны адрозніваюцца ад тых, што Пяткевіч насіла падчас працы з Лукашэнкам у «нулявыя».

Вобразы Наталлі Пяткевіч у пачатку «нулявых» моцна адрозніваюцца ад тых, якія яна абірае цяпер. Гаворка пра трэндавасць ужо не ідзе.

«Я не адразу зразумела, што гэта адна і тая ж жанчына — настолькі моцна ў яе змяніўся твар. Ад той мяккай і элегантнай жанчыны ў «нулявыя» амаль нічога не засталося. Гэта вельмі дзіўна. 

Фота: kp.by

На старых фота яна выглядае прыгожай, яскравай, дагледжанай жанчынай, якой падабаецца яе жыццё.

Фота: Tut.by

У яе там сапраўды дарагія і якасныя рэчы, нават сумка «Біркін» (хаця гэта можа быць падробкай). Бачна, што там усё падабрана з густам, пасуе ёй», — каментуе Ганна Прышывалка. 

Цяпер Наталля Пяткевіч, на думку стылісткі, абірае адзенне, бліжэйшае да беларускіх чыноўніц, і падбіраецца да стылю старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і экс-старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Але вобразы Наталлі Пяткевіч асабліва вылучаюцца маскуліннасцю. 

«Калі знаходзішся ў нейкім асяроддзі, мімаволі пачынаеш злівацца з ім, гуляць па іх правілах, — кажа Ганна. — Яна на сто адсоткаў адпавядае ўяўленням аб тым, як у Беларусі павінна выглядаць жанчына ў статусе. Цяпер ёсць агрэсія, безвыходнасць, ваяўнічасць. Магчыма, змяніўся яе фінансавы стан, таму што ўжо гаворкі пра дарагія рэчы не ідзе. Раней ёй было вельмі важна, як яна выглядае. Цяпер таксама, але яна згубіла пачуццё свайго ўласнага стылю».

Сярод няўдалых вобразаў Пяткевіч стылістка называе фіялетавую спадніцу і рознакаляровую кашулю.

Фота: СБ. Беларусь сегодня

Удалы ж — у блакітным жакеце.

Фота: Савет Рэспублікі

У гардэробе чыноўніцы шмат рэчаў чорнага колеру, любіць Пяткевіч і блузы з бантамі. 

Фота: БелТА

«Не ведаю, ці робіць яна гэта спецыяльна, але чорны працуе як умацаванне яе сацыяльнай пазіцыі «ваяра», яна ваюе, абараняецца, замацоўвае маскуліннасць. 

Фота: Белта

Так апраналіся жанчыны ў 1980-1990-я, у пачатку развалу Саюза, асабліва пра гэта сведчаць банты на яе шыі і вобраз у сарафане з белай кашуляй. 

Фота: «Мінск-Навіны»

У сувязі з тым, што я шмат працую з людзьмі, ведаю, наколькі наша самаадчуванне адлюстроўваецца ў тым, як апранаемся. Мне здаецца, што ў гэтай жанчыны моцна змяніўся ўнутраны стан, яна згубіла мэту ў гэтым свеце», — мяркуе стылістка.

Разам з тым пасля свайго вяртання Пяткевіч стала адной з самых уплывовых чыноўніц пры Лукашэнку. Яна гладка правяла кампанію па яго «пераабранні». А муж Пяткевіч — прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, які ўдзельнічаў у арганізацыі перамоваў з амерыканцамі па палітвязнях, — можа пацясніць Максіма Рыжанкова на пасадзе міністра замежных спраў.

@nashaniva Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША і робіць кар’еру ў Беларусі #беларусь #нашаніва #мова #минск #минсксейчас #политика #лукашенко ♬ Swan Lake "dance of four swans" - Kohrogi

Хочаце і далей заставацца ў курсе беларускіх падзей? Вы можаце падтрымаць «Нашу Ніву» праз PayPal або праз Buy Me a Coffee

А больш пра Наталлю Пяткевіч глядзіце ў відэафільме «Нашай Нівы»:

Каментары22

  • Васіль
    22.02.2025
    Ну так не маладуха ўжо. Цётка. Ды і бягучы палітычны момант патрабуе выглядаць, як шэрая мышка. Стыль турэмнай робы.
  • даведка
    22.02.2025
    Она младше Мелании Трамп, муж которой гораздо старше Валентина Рыбакова.
  • Янка
    22.02.2025
    Мяне зараз званітуе. Імкнецца быць стыльнай, нават выціскаць з сабе ўлыбку, але ўсё выдаюць прыжмураныя вочы, у якіх застыла пэрманентная злоба. З узростам гэтае уражванне толькі ўзмацнілася

Цяпер чытаюць

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі3

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь завезлі машыны расійскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе1

У Ватыкане пачалося развітанне з Папам Францішкам

У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»5

Забараняць Zoom і групавыя заняткі для рэпетытараў перадумалі пасля рэзанансу

Былога памежніка з Гродна асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

Адзенне, якое не выходзіць з моды. У Вялікім тэатры паказалі незвычайнае дэфіле2

У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў1

Расійскія і беларускія спецслужбы арганізуюць атакі на беларусаў у Літве — Дзяржбяспека Літвы8

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі3

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць