Цырымонію інаўгурацыі правёў Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці. Пасля таемнай інаўгурацыі 2020 года гэтая павінна была ўразіць размахам.

У адрозненне ад мінулых гадоў, гэтым разам нават бюджэтнікаў у працоўны час сагналі на праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, каб яны віталі картэж Лукашэнкі.
Але ў часе прамовы Лукашэнкі ўвагу тэлегледачоў прыцягвалі плямы на яго пінжаку.

Ці Лукашэнка чамусьці апрануў на інаўгурацыю брудны пінжак, ці запэцкаў яго па дарозе, невядома.
UPD. Прапаганда патлумачыла, што прыехаў Лукашэнка ў чыстым пінжаку. Але калі ўзяў у рукі кветкі, то запэцкаўся пылком.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары