Нерухомасць55

Мінчан так дастала істэрычная суседка, што яны былі вымушаныя з'ехаць. Аднак праблемы на гэтым не скончыліся

Усе мы ведаем старую прыказку: «Мой дом — мая крэпасць». Але што рабіць, калі гэтую самую крэпасць пастаянна асаджае абураная суседка? Менавіта з такой сітуацыяй сутыкнулася чытачка Onliner.by.

Да яе рэгулярна ўрывалася жанчына, што жыве паверхам вышэй, і скардзілася на шум, якога не было. Так працягвалася доўгія гады, пакуль гераіня не вырашыла праблему радыкальна: набыла іншую кватэру і пераехала туды разам з сям’ёй. Нерухомасць пачала здаваць — праўда, доўга там ніхто не затрымліваецца: з-за суседкі з’ехалі ўжо чацвёртыя па ліку арандатары.

«Кватэру я атрымала ў дар ад бацькоў, жыла ў ёй з дзяцінства. З усімі суседзямі былі добрыя роўныя адносіны — ніякіх прэтэнзій адзін да аднаго, — расказвае жанчына. — Усё змянілася прыкладна 19 гадоў таму, калі сусед зверху ажаніўся з некаторай мадам.

Ягоная жонка, пераехаўшы ў наш дом, амаль адразу заявіла пра сябе. Аднойчы яна пазваніла ў дзверы і, не паклапаціўшыся нават павітацца, з парога закатала істэрыку — маўляў, мы яе «дасталі», занадта гучныя, і ўвогуле яна цудоўна чуе ўсё, што ў нас адбываецца.

Суседка відавочна была на эмоцыях, таму нармальна патлумачыць сутнасць прэтэнзіі так і не змагла. Як я зразумела, раней яна жыла ў прыватным сектары і да старонніх гукаў, якія могуць быць у шматкватэрным панэльным доме, не прывыкла.

Яе візіты сталі рэгулярнымі. Нязменным заставалася адно: яе негатыўныя эмоцыі, якімі яна заўсёды шчодра дзялілася, зрываючыся на крык. Калі ў нас з’явіліся дзеці, сітуацыя толькі абвастрылася: суседка скардзілася, што яны занадта гучныя, кладуцца спаць пасля 22:00…

Стала выклікаць міліцыю і органы апекі. Праўда, яны кожны раз пераконваліся, што ў нас усё ў парадку, і проста сыходзілі. Жанчына даставала нас нават тады, калі ў кватэры была абсалютная цішыня.

Яна крычала, што ў нас працуе перфаратар. Мы, дарэчы, таксама яго чулі, і крыніца гуку дакладна была не ў нас. Калі ж мы сапраўды рабілі рамонт, то строга прытрымліваліся дазволеных законам гадзін. Гэта не замінала ёй урывацца сярод дня з вылупленымі вачыма і ўсё з той жа песняй: «Вы мяне дасталі».

Пры гэтым іх уласны рамонт мог грымець і па выхадных, і ўвечары, але мы стараліся не абвастраць канфлікт.

У яе кватэры таксама бывала даволі шумна. Адзін з яскравых эпізодаў: яе дарослы сын ад папярэдніх адносін уключыў «Уладзімірскі цэнтрал» на поўную гучнасць і паставіў яго на паўтор.

Праз пару гадзін я ведала словы на памяць, хоць я не прыхільніца гэтага жанру. Некалькі гадоў таму, канчаткова страціўшы цярпенне, набылі іншае жытло і пераехалі туды. Кватэра стаяла закрытай некалькі гадоў: калі жанчына і прыбягала, то ёй ужо ніхто не адчыняў.

Праблема перайшла на новы ўзровень, калі мы вырашылі здаваць кватэру. У якасці наймальнікаў заўсёды выбіралі спакойныя сямейныя пары. Усе яны з’язджалі, не пражыўшы і паўгода, бо суседка рэгулярна прыходзіла і да іх, перыядычна выклікала міліцыю.

Я неаднаразова тэлефанавала ўласніку (яе мужу) з просьбай паведамляць мне, калі нешта адбываецца. Ён абяцаў так і рабіць, запэўніў, што звяртацца ў праваахоўныя органы ён і не збіраўся, усё робіць ягоная жонка, а ў яго няма прэтэнзій да арандатараў: ніякага шуму ён не чуе, непакою яны не выклікаюць.

Зусім нядаўна з’ехалі чацвёртыя жыхары. Не ведаем, што рабіць далей», — расказала жанчына.

Каментары5

  • Сосед
    12.04.2025
    Эти ссоры между соседями сплошь и рядом. И, как чаще всего бывает, обе стороны считают себя правыми в споре и уступить ни на йоту не согласны. По данному случаю имеем мнение одной стороны, которая КОНЕЧНО же права. Но так ли это? Если эта женщина даже что-то и написала, то это не значит, что так оно и есть. Имеется законный способ решения. Не через "Сама ты-дура", не через мордобой, не через СМИ, а через законный путь. Вызывайте милицию, они составят протокол (в любом случае - кто бы не был прав, а кто не прав), протокол передается в ЖЭС, они готовят документы и передают их в СУД. А то, что человек вместо этого пишет в СМИ, у меня вызывает сомнения в том, что он говорит.
  • Сигизмунд
    12.04.2025
    Несколько лет назад, окончательно потеряв терпение, купили другое жилье и переехали в него
    Я надеюсь перед покупкой новой квартиры они тщательно проверили будущих соседей?!
  • Ок
    12.04.2025
    Да что там мудрить: сдать квартиру студентам с условием, что они будут регулярно устраивать шумные вечеринки. И предупредить, что истеричку сверху можно просто игнорировать. 😂

Цяпер чытаюць

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі3

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь завезлі машыны расійскага «ядзернага» ведамства. Яны прымуць удзел у парадзе1

У Ватыкане пачалося развітанне з Папам Францішкам

У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»5

Забараняць Zoom і групавыя заняткі для рэпетытараў перадумалі пасля рэзанансу

Былога памежніка з Гродна асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

Адзенне, якое не выходзіць з моды. У Вялікім тэатры паказалі незвычайнае дэфіле2

У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў1

Расійскія і беларускія спецслужбы арганізуюць атакі на беларусаў у Літве — Дзяржбяспека Літвы8

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі3

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць