Беларускі «Пеленг» судзіцца з прадпрыемствам расійскага ВПК за даўгі
Беларускае прадпрыемства «Пеленг», якое пастаўляе Расіі вайсковую оптыку, патрабуе праз суд больш за 3 мільёны беларускіх рублёў ад расійскага вытворцы электронікі. Той таксама працуе з Узброенымі сіламі РФ, піша «Люстэрка».

У Арбітражным судзе Растоўскай вобласці разглядаюць адразу тры пазовы ад беларускага прадпрыемства «Пеленг» да расійскага навукова-вытворчага комплексу «Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы». Усе яны былі пададзеныя ў студзені гэтага года, вынікае са звестак расійскага сайта «Электронное правосудие».
У агульным ліку беларускі завод спрабуе спагнаць суму, эквівалентную крыху больш чым 3 мільёнаў беларускіх рублёў (па курсе Нацбанка Беларусі на 21 красавіка). У двух выпадках гэта запазычанасць па дамовах, заключаных у студзені і жніўні 2022 года, і яшчэ ў адным — за 2019-ы.
Пакуль суд паспеў разгледзець толькі адну справу з трох, аднак рабілася гэта ў закрытым працэсе, таму рашэнне не апублікавалі.
Прадпрыемства «Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы» вырабляе радыёэлектронную апаратуру, а таксама электронныя друкаваныя платы. Яно супрацоўнічае з Узброенымі сіламі РФ. Гэтая кампанія таксама ўдзельнічала ў расійскім тэхналагічным конкурсе ў галіне стварэння беспілотных транспартных сродкаў.
Сам беларускі «Пеленг» супрацоўнічае з расійскім вайскова-прамысловым комплексам. У прыватнасці, ён адпраўляе ў Расію прыцэлы для танкаў, баявых машын, супрацьтанкавых комплексаў і сістэм СПА, аўтаматаў, мінамётаў, гранатамётаў. BELPOL раскрыў схемы ў пастаўках вайсковай оптыкі.
Прадпрыемства «Пеленг» на 48,9% належыць дзяржаве. Праз расійскую агрэсію супраць Украіны яно знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіны.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары
Яе - расію - зараз самы час дабіць, пазбавіўшы свет адной з самых небяспечных глабальных пагрозаў. Не спыняць вайну трэба, а надаць Украіне столькі і такой якасці зброі, каб яна магла вызваліць свае акупаваныя тэрыторыі і пагнаць расійцаў да масквы. А там няхай далучаюцца паняволеныя народы расіі, здабываюць незалежнасць і разбураюць апошнюю імперыю планеты.