Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі і цытаваў Барадуліна
Аўтарытэтная італьянская газета La Stampa лічыць, што новым Папам Рымскім можа быць абраны 70-гадовы Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін. Выданне назвала яго адным з асноўных прэтэндэнтаў. Гэтаму прэтэндэнту не зусім чужая беларуская праблематыка, і на нядаўняй сустрэчы з беларускімі іерархамі ён дэманстраваў вялікую абазнанасць, што ў нас робіцца, піша Katolik.life.

Сустрэча з беларускай моладдзю ў Мінску ў 2015 годзе
Кардынала Параліна добра ведаюць на постсавецкай прасторы, і ён таксама добра арыентуецца ў сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Ён у свой час наведваў з афіцыйнымі візітамі Беларусь, Украіну і Расію.
Апошнія стасункі беларускіх іерархаў з кардыналам адбыліся літаральна два месяцы таму. Як расказаў тады Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, кардынал Паралін цікавіўся «канкрэтным жыццём нашых вернікаў і адначасова нашага грамадства»:
«Былі і асабістыя пытанні, пра якія я і не меркаваў, што ён можа ведаць. Убачыўшы маё здзіўленне пытаннем, патлумачыў: «Гэта Ватыкан».
У 2015 годзе на сустрэчы з моладдзю ў Мінску кардынал Паралін цытаваў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, прызнаваўся, што ўзрушаны ягонымі вершамі. Таксама падчас выступлення ў Кафедральным касцёле ён цытаваў Уладзіміра Някляева і Валярыну Куставу.

А на перамовах з уладамі кардынал тады казаў, што Святы Пасад гатовы дапамагчы ў імкненні Беларусі да большай адкрытасці ў адносінах да Еўрапейскага Саюза, да астатняга свету, паколькі «палітыкай Ватыкана кіруе перакананасць у тым, што цяжкасці павінны вырашацца не праз ізаляцыю, а праз дыялог».
Візіт Параліна ў Беларусь садзейнічаў тады вызваленню палітычных зняволеных.

У цэлым Дзяржсакратар Паралін не раз сустракаўся з беларускімі біскупамі ў Ватыкане. На адной з такіх сустрэч кардынал выказваў
«глыбокую занепакоенасць станам замежных святароў, якія маюць цяжкасці з атрыманнем дазволу на служэнне ў Беларусі, а таксама немагчымасцю для святароў, якія наведваюць краіну, служыць Эўхарыстыю без дазволу ўлады».
Кардынал тады задаваў рытарычнае пытанне, ці ёсць яшчэ дзесьці ў свеце нешта падобнае. На думку кардынала, такое становішча рэчаў з'яўляецца непрымальным.
Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка
Букмекеры вылучылі двух фаварытаў на пасаду Папы Рымскага
Дзяржаўны сакратар Ватыкана захапіўся вершамі Барадуліна
Кардынал Паралін у Архікатэдральным касцёле цытаваў Някляева і Куставу
Кардынал П'етра Паралін паляцеў з Беларусі звычайным рэгулярным рэйсам ФОТАФАКТ
Кардынал і дзеці: урачыстая імша для малых у Катэдры ФОТАРЭПАРТАЖ
П'етра Паралін не выключае, што яго прыезд можа папярэднічаць візіту ў Беларусь Папы
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары