«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі старонкі лідара гурта Dzieciuki Аляксандра Дзянісава ў сацсетках Facebook і «Укантакце». На старонцы ў Facebook спявак мае больш за 4,8 тысячы сяброў, ва «Укантакце» — больш за 1,8 тысячы, піша «Вясна».

Аляксандр Дзянісаў
Акрамя таго, у абноўлены «экстрэмісцкі» спіс таксама трапілі:
- інфармацыйныя прадукцыя партала «Медыя-Палессе»
- інстаграм-старонкі andrei_volat_pivavarevich, alesia.mierynava, hleb.vajkul, dimastut, mayamova.cо, belanarchistinpl, jestem_tatiana, jedrzejt;
- сайт і сацсеткі праекта «Вольныя», праекта BEROC, Petitions.bу;
- старонкі ў «Аднакласніках» «Ник и Майк», Valery Nezhavets, Катя Bakinouskaya;
- старонка ва «Укантакце» «Павел Кулаженко»;
- тыкток-старонка alexandrgopnik.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары