Здароўе

Беларуская актрыса даведалася пра цяжарнасць толькі на пятым месяцы. Гэта распаўсюджаная з’ява? 

Актрыса Марына Паддубная падзялілася радаснай навіной: у яе з рэжысёрам Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым нарадзілася дачка. У асобным «мамскім» інстаграме Марына расказала, што даведалася пра цяжарнасць толькі на пятым месяцы.

Марына Паддубная. Здымалася ў фільмах «Спайс бойз», «Сардэчна запрашаем у сям’ю», «Пустая царква», «Франка». Фота: @actressmarina

«Не было ніякіх сімптомаў, не было набору вагі, ацёкаў, таксікозу, праблем са скурай, настроем, ціскам», — расказвае жанчына ў сацсетках.

У каментарах у яе спыталі — а што наконт менструцыі? На што маладая маці здзівіла: таксама прысутнічала.

Наколькі гэта стандартная з’ява?

Акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей ў каментары «Нашай Ніве» распавёў, што гісторыя Марыны — не ўнікальная: кожны спецыяліст з досведам згадае такі кейс са сваёй практыкі.

«Жанчыны ў большасці сваёй не заўважаюць цяжарнасці з пункту гледжання таксікозу, ванітаў — гэта не заўсёды адбываецца. Плюс не ва ўсіх жанчын моцна выступае жывот на сярэдніх тэрмінах, а ёсць тыя, хто ў целе, у іх цяжарнасць можа быць не моцна заўважная і на восьмым месяцы. У мяне, напрыклад, была пацыентка, якая прыйшла да мяне ўжо пад самыя роды і не ведала, што цяжарная», — каментуе доктар.

Што тычыцца наяўнасці месячных, тут суразмоўца падкрэслівае, што кравяністыя выдзяленні падчас цяжарнасці — гэта ні ў якім разе не класічная менструацыя.

«Калі крывацёкі ў цяжарнай — гэта можа казаць пра патэнцыйную пагрозу перарывання цяжарнасці, якая працякае ў такім выглядзе — кравяністых выдзяленняў. Гэта не заўсёды патрабуе лячэння, але фармальна гэта — ускладненне і не норма. Ёсць яшчэ сітуацыі, звязаныя з полікістозам яечнікаў і залішняй масай цела, калі месячныя ў прынцыпе нерэгулярныя — раз у тры месяцы ці з паўгадовай затрымкай, і гэта ўсё ўскладняе шанцы зацяжарыць. Таму такія пацыенткі нярэдка не засцерагаюцца падчас сэксу, кажуць: я ж усё роўна не зацяжару. Але ўсё здараецца, месячных як не было раней рэгулярна, так і няма, і даведваюцца пра цяжарнасць такія жанчыны позна».

Фота: @actressmarina

Яшчэ адна катэгорыя жанчын, для якіх цяжарнасць часцей робіцца сюрпрызам на позніх тэрмінах, — ва ўзросце 45+.

«Калі месячныя знікаюць у такім узросце, прыходзяць думкі: мабыць, ужо клімакс. І тую ж вагу, якая можа пачаць расці, спісваюць на яго, а гэта можа быць цяжарнасць. Такія пацыенткі нярэдка паступаюць з болямі ў жываце ў хірургію, а па факце ў іх пачынаюцца роды».

Што да пераменаў з ціскам, то павышэнне можа назірацца звычайна пасля 22 тыдняў.

«Калі гэта адбываецца на ранейшых тэрмінах, гэта сведчыць, што ў пацыенткі ўжо да гэтага мела месца артэрыяльная гіпертэнзія».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі2

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»4

Забараняць Zoom і групавыя заняткі для рэпетытараў перадумалі пасля рэзанансу

Былога памежніка з Гродна асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

Адзенне, якое не выходзіць з моды. У Вялікім тэатры паказалі незвычайнае дэфіле2

У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў1

Расійскія і беларускія спецслужбы арганізуюць атакі на беларусаў у Літве — Дзяржбяспека Літвы8

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У Гродне сабака зваліўся з восьмага паверха і выжыў

Прэм'ер Турчын не змог вылецець у Казань

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі2

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць