Пра вынясенне абвінаваўчых прысудаў двум раней невядомым праваабаронцам людзям піша «Віцебская вясна».

Анжаліка Кухарэнка
57-гадовую жыхарку Наваполацка Анжаліку Кухарэнку асудзілі за данаты да «хатняй хіміі». Яе імя 18 красавіка з'явілася ў абноўленым пераліку асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У гэтым спісе на сайце МУС пазначана, што жанчыну асудзілі ў Віцебскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Пазначана таксама, што «судзімасць не пагашаная».
Апрача Анжалікі Кухарэнкі, з гэтага самага спісу праваабаронцам стала вядома таксама імя 49-гадовага жыхара Віцебска Сяргея Саўчанкі, які таксама асуджаны за данаты. На сайце МУС пазначана, што ён асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі (тэрмін удакладняецца). У «экстрэмісцкім» пераліку пазначана, што ён ужо «адбывае пакаранне».
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары