Амерыканскі рок-гурт Linkin Park з новай вакалісткай Эмілі Армстранг выступіць перад пачаткам фінальнага матчу цяперашняга сезона Лігі чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе прэс-служба УЕФА на сваім афіцыйным сайце.

Фота з інстаграма Linkin Park
Фінал пройдзе на стадыёне «Альянц Арэна» ў Мюнхене.
Гурт напісаў і запісаў новы рэмікс, які аб’ядноўвае іх культавыя рыфы з відэа– і гукавым шэрагам Лігі чэмпіёнаў. Прэм’ера кампазіцыі адбудзецца ў прамым эфіры перад матчам.
Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 31 мая 2025 года. Дзеючы пераможца турніру — мадрыдскі «Рэал». Раней пуцёўкі ў паўфінал ужо забяспечылі сабе французскі ПСЖ і каталонская «Барселона».
Сёння, 16 красавіка, пройдуць матчы ў адказ 1/4 фіналу: «Рэал» — «Арсенал» і «Інтэр» — «Баварыя».
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары