Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку
Увечары 19 красавіка ў Фаніпалі адбыўся пажар у кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховіка. Пакуль ратавальнікі змагаліся з агнём, унутры кватэры былі людзі — гаспадар і яго госці. Адзін мужчына загінуў.

Паведамленне пра пажар паступіла выратавальнікам 19 красавіка ў 18:44. Гарэла кватэра на пятым паверсе дзевяціпавярховага дома на вуліцы Камсамольскай у Фаніпалі, Дзяржынскага раёна.
На момант прыезду МНС унутры знаходзіліся гаспадар кватэры, яго брат і трое гасцей. Пажарныя змаглі іх выратаваць: двое атрымалі апёкі першай і другой ступені, яшчэ двое — атручванне прадуктамі гарэння. Іх даставілі ў шпіталь.
Аднак у кватэры быў яшчэ адзін госць — мужчына 1962 года нараджэння. Яго выцягнулі жывым, але па дарозе ў бальніцу ў аўтамабілі хуткай дапамогі ён памёр.
Прычыны пажару і гібелі чалавека ўстанаўліваюцца.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары