У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня
Распакоўка прэзентаў ад слуцкага мясакамбіната працаўнікам да розных святаў — адна з любімых тэм у тыктоку, якая традыцыйна збірае шмат праглядаў і выклікае крыху зайздрасці.

Гэтым разам аўтарка відэа паказала набор да Вялікадня.
«Пяць такіх намазак. Гэта новы від паштэту. Гэта з таматам вяленым, гэта з агурком. Потым вось такая прыгажосць. Першы раз нам такое даюць», — распавядае і паказвае аўтарка.
У наборы — «Доктарская», «Мартадэла», «Аматарская», сервелаты, фарш, сыры, масла, маянэз.
У каментарах — традыцыйнае жаданне бачыць на сваёй працы такія ж падарункі. «Падкажыце, калі ласка, калі не сакрэт, дзе вы працуеце. Я таксама туды хачу. А то ў нас толькі падаходны падатак дзяруць па 200 рублёў, і ўсё», — не хаваючы крыўды пішуць чытачы.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары